Пытанне юрысту

Ці можа жонка скарыстацца льготамі мужа?

Я — інвалід дзяцінства II групы ў сувязі з  баявымі дзеяннямі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Пражываю ў сельскай мясцовасці і маю права на прадастаўленне некаторых ільгот. Скажыце, калі ласка, а ці можа пасля маёй смерці імі скарыстацца жонка?
Іван.
аг. Нарач.
На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Згодна з артыкулам 8 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзяне  па сваім вырашэнні ажыццяўляюць належачыя ім грамадзянскія правы. Адмова грамадзян ад ажыццяўлення належачых ім правоў не цягне спынення гэтых правоў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
Пераход права ад аднаго суб’екта права да іншага называецца правапераемнасцю. У грамадзянскім праве дапускаецца правапераемнасць толькі маёмасных правоў і абавязкаў, калі яны не звязаны з асобай іх носьбіта.
Так, напрыклад, у артыкуле 1033 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь указана, што не ўваходзяць у склад спадчыны правы і абавязкі, непарыўна звязаныя з асобай спадчынадаўцы:
- правы членства (удзелу) у камерцыйных і іншых арганізацыях, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі, калі іншае не ўстаноўлена законам ці ўстаноўчымі дакументамі;
- права на кампенсаванне шкоды, нанесенай жыццю ці здароўю;
- правы і абавязкі па аліментных абавязацельствах;
- правы на пенсіі, дапамогі і іншыя выплаты на падставе заканадаўства аб працы і сацыяльным забеспячэнні;
- асабістыя немаёмасныя правы, якія не звязаны з маёмаснымі.
 З выкладзенага вынікае, што права на атрыманне льгот непарыўна звязана з вашай асобай. Карыстацца дадзенымі правамі ваша жонка ў парадку правапераемнасці не зможа.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


24 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Мястра на Блакітных азёрах        _dsc1133-3 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси