23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

ДАРАГІЯ ветэраны, афіцэры і воіны Узброеных Сіл! Паважаныя мужчыны! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Любоў да Радзімы, гатоўнасць адстойваць яе інтарэсы заўсёды былі і застаюцца ў асаблівым гонары ў беларусаў. Сёння нашы землякі: афіцэры і салдаты добрасумленна нясуць службу ў розных куточках Беларусі. Яны свята захоўваюць традыцыі сваіх гераічных дзядоў і прадзедаў, берагуць гонар рэспублікі, вяртаючыся на малую радзіму па заканчэнні службы свядомымі патрыётамі. 
Сёння з асаблівым гонарам мы звяртаемся да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Ваша энергія і аптымізм, мужнасць і стойкасць, беззапаветная любоў да Радзімы і здзіўляючая сціпласць сталі той маральнай асновай, на якой выхоўваецца сучасная моладзь і пераймае эстафету адказнасці за лёс Айчыны.
Сардэчна віншуем са святам воінаў-інтэрнацыяналістаў, афіцэраў запасу і ў адстаўцы, ваеннаслужачых тэрміновай службы і ўсіх тых, хто ў розныя часы прайшоў нялёгкую школу армейскай службы. Ад усёй душы жадаем, паважаныя мужчыны, жыццёвага аптымізму, цвёрдасці духа, невычэрпнай энергіі і паспяховай рэалізацыі намечаных планаў! Няхай мір і разуменне пануюць у кожным доме, дзе вас любяць, цэняць і чакаюць!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
***
 ТАВАРЫШЫ салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры, грамадзянскі персанал Узброеных Сіл! Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл! Прыміце шчырае віншаванне з наступаючым святам — Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Абарона роднай краіны, свайго народа — святы і ганаровы абавязак кожнага сумленнага чалавека. Менавіта таму гэты дзень з’яўляецца ў нашай краіне сапраўды народным святам, днём дужых, мужных, цвёрдых духам людзей.
Гэта свята аб’ядноўвае і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, і воінаў-інтэрнацыяналістаў, і ветэранаў Узброеных Сіл — усіх тых, хто атрымаў Вялікую перамогу над фашызмам, хто уступіў у буйнамаштабнае супрацьстаянне з сіламі міжнароднага тэрарызму на тэрыторыі іншых краін, хто сёння сваім асабістым прыкладам уносіць уклад у патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Сёння мы асабліва ясна разумеем цану міру на нашай зямлі. Ён з’яўляецца агульным здабыткам, які патрэбна берагчы і ахоўваць. Як і раней важнейшая роля ў справе забеспячэння міру і стабільнасці належыць нашай арміі. Трывалы сплаў высокай тэхнічнай забяспечанасці, баявога майстэрства і нязломнага маральнага духу з’яўляецца асновай баявога патэнцыялу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Наша армія — надзейны шчыт Радзімы, гарант яе незалежнасці.
А. РАДКЕВІЧ.
Ваенны камісар раёна, падпалкоўнік.


22 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе Сядзіба Максіма Танка      Паруснікі                          84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси