Быць афіцэрам – ганарова

НАПЯРЭДАДНІ Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у рэдакцыю раённай газеты завітаў юнак з аграгарадка Занарач Уладзіслаў Якімовіч. Ён — курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Трэці год займаецца на факультэце ваеннай разведкі. Будучы афіцэр паведаў:
— Прафесію ваеннага выбраў невыпадкова. Пра яе марыў з дзяцінства. Пасля заканчэння шостага класа паступаў у ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь. Не хапіла аднаго бала. Вельмі расстроіўся. Але мама суцяшала, маўляў, заканчвай 11 класаў, а там паступіш у ваеннае вучылішча. Так і здарылася.
Юнак з захапленнем расказваў пра вучобу, пра цікавыя лекцыі, як праходзяць практычныя заняткі. Па яго меркаванні, вялікая ўвага ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь удзяляецца змястоўнаму адпачынку, падтрыманню ў норме здароўя і фізічнаму развіццю, праводзяцца шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы. Ён ніколькі не шкадуе, што выбраў менавіта гэту навучальную ўстанову.
— Пасля заканчэння вучобы мне будзе прысвоена воінскае званне лейтэнант, атрымаю ваенную спецыяльнасць — спецыяліст па ўпраўленні падраздзяленнямі, грамадзянскую — інжынер, — працягвае размову Уладзіслаў. — Не скажу, што вучыцца вельмі цяжка, але гуляць не даводзіцца. Каб паспяхова авалодваць ведамі, патрэбна досыць займацца. Умовы для гэтага ёсць. Першыя два гады мы жылі ў казарме, а зараз у інтэрнаце. Акрамя тэарэтычных прадметаў — ваеннай гісторыі, мовы, эканомікі, фізікі, матэматыкі і іншых, займаемся агнявой і страявой падрыхтоўкай, а гэта дазваляе трымаць сябе ў добрай фізічнай форме.
Юнак падзяліўся, што напачатку было крыху сумна, нязвычна. Няма побач бацькоў, школьных сяброў. Але з часам усё гэта стала прывычнай справай. З’явіліся новыя сябры…
— У нас два разы на год бывае водпуск. Летам — месяц, зімой — два тыдні. Зараз вось заканчваецца зімовы, — кажа Уладзіслаў.
— Ці хочацца ехаць з дому? — пытаюся.
— Сказаць шчыра, цягне ў акадэмію, — адказвае ён.
Канікулярныя тыдні юнак праводзіць дома разам са сваёй сям’ёй. Адзін дзень адпачынку прысвяціў прафарыентацыйнай рабоце і выступіў перад адзінаццацікласнікамі Занарацкай школы, якую сам закончыў. Уладзіслаў расказаў школьнікам пра свой факультэт, пра спецыяльнасці, якія на ім можна атрымаць, нюансы паступлення і многае іншае, адказаў на пытанні, якія задавалі будучыя абітурыенты.
— Ці быў у вашай сям’і хтосьці ваенны? — цікаўлюся.
— Не. А вось малодшы брат Алег пайшоў маім шляхам. Ён вучыўся ў гімназіі горада Мядзел, а зараз паступіў у Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, якое знаходзіцца ў Слуцку. Марыць таксама стаць ваенным, — адказвае суразмоўца. — А гэта, лічу, ганарова.
Ігнат Лубнеўскі.
На здымку: курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Якімовіч.
Фота Аляксандра Высоцкага.


22 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

img_4257 Царква ў Крывічах на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси