Прафесія сапраўдных мужчын | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Прафесія сапраўдных мужчын

 — ВАЕННЫЯ з дзяцінства выклікалі ў мяне павагу, — расказвае будучы афіцэр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Аляксей Дрозд. Мне падабаўся іх падцягнуты выгляд, акуратная, бездакорная выпраўка. І сам вельмі хацеў служыць у арміі, быць афіцэрам пагранічных войскаў. Чаму менавіта пагранічных? Не ведаю, мабыць, пэўны ўплыў зрабілі кнігі. Я вельмі любіў чытаць пра пагранічнікаў…
Аляксей нарадзіўся ў Старых Габах. Потым сям’я жыла ў Крывічах. Зараз у курортным пасёлку Нарач. Менавіта Нарацкую сярэднюю школу №2 і закончыў хлопец у 2015 годзе. З выбарам будучай прафесіі ў юнака вялікіх пытанняў не было. Ён планаваў паступаць у інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Таму асаблівую ўвагу ў дзясятым і адзінаццатым класах надаваў матэматыцы, гісторыі, рускай мове і, зразумела, фізічнай падрыхтоўцы. Без яе афіцэрам ніколі не станеш.
У першай палове лютага Аляксей быў у бацькоў у курортным пасёлку Нарач у канікулярным 14-сутачным водпуску. Тады і адбылося наша знаёмства.
Субяседнік адразу пакарыў напорыстым характарам, пазітыўнай энергетыкай, дарослай сур’ёзнасцю, разважлівасцю і ўжо армейскай выпраўкай, хоць вайсковую форму надзеў толькі крыху больш года таму. Зазначу, што юнак асабліва не гаваркі, але цікава расказвае аб лекцыях і камандзірах, занятках спортам і самападрыхтоўкай, усім тым, чым запоўнены будні курсантаў інстытута.
— Афіцэр пагранічнай службы — гэта прафесія сапраўдных мужчын. Якую магчымасць дае яна сёння? — цікаўлюся.
 — Аснова гэтай прафесіі — прызванне. Ад нас патрабуюцца мэтанакіраванасць, стараннасць, ініцыятыва. У час вучобы мы знаходзімся на поўным дзяржаўным забеспячэнні, атрымліваем якасную адукацыю. Нам гарантавана працаўладкаванне пасля вучобы. Маем магчымасць прафесійнай кар’еры. Існуюць сацыяльныя гарантыі ваеннаслужачым, дастойная аплата працы, — чую ў адказ.
Аляксей расказаў, што ў інстытуце створаны ўмовы для паспяховай вучобы: бібліятэка, камп’ютарныя класы, мультымедыйнае абсталяванне, сучасная навукова-лабараторная база і г. д. Праводзіцца шмат цікавых мерапрыемстваў.
— А як жыццё ў цэлым?
— Як і належыць, па армейскаму Статуту. У 6 гадзін раніцы пад’ём, абавязковая фіззарадка на свежым паветры, вучоба, спорт, перад сном крыху асабістага часу, адбой у 22.00. Да трэцяга курса мы на казарменным становішчы, пасля будзе свабодны выхад у горад.
— Як праводзіш водпуск?
— У асноўным дома. Наведаўся ў школу, сустракаўся з настаўнікамі, з вучнямі правёў гутарку па прафарыентацыі. Спадзяюся, што хтосьці з іх стане афіцэрам: прынамсі, старшакласнікам было цікава, пытанні задавалі розныя.
— А ты адзін з Мядзельшыны ў інстытуце пагранічнай службы?
— Не. Аднакласнік Іван Мычко таксама тут вучыцца. На першым курсе ёсць хлопец з Мядзела. А яшчэ адзін аднакласнік Кірыл Шубін вучыцца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Атрымліваецца, што з Мядзельшчыны будзе шмат афіцэраў, — чую ў адказ.
Наша сустрэча праляцела як адно імгненне. Я толькі парадаваўся за бацькоў Аляксея. Яны выхавалі годнага сына: разумнага, мэтанакіраванага, з вялікім сэрцам, сапраўднага абаронцу Айчыны.
Ігнат Лубнеўскі.
На здымку: курсант інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Аляксей Дрозд.
Фота Аляксандра высоцкага.


22 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi 0-178 1-12 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси