Спорт

Пятыя ў вобласці

У САЛІГОРСКУ адбыўся фінал абласных спаборніцтваў па валейболе ў межах Алімпійскіх дзён моладзі. Спаборнічалі юнакі 2000-2001 гадоў нараджэння. У фінале ўдзельнічала 11 камандаў, сярод якіх і прадстаўнікі Мядзельскага раёна. Падзялілі іх на дзве групы, па дзве каманды з кожнай праходзілі далей.
Валейбалісты нашага раёна ў сваёй групе абыгралі каманды Крупак, Лагойска, Нясвіжа. Ва ўпартай барацьбе прайгралі Салігорску і Стоўбцам. Па выніку турніру сталі пятымі.
— Увогуле, згулялі нядрэнна. Нароўні змагаліся з камандамі Салігорска і Стоўбцаў, дзе ёсць спартшколы па валейболе, — расказаў трэнер нашай каманды, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Юрый Шукела. — Мяркую, каб быў шчаслівейшы лёс у жараб’ёўцы, то трапілі б у прызёры. Бо ў нашай групе сабраліся ўсе чатыры каманды, якія летась разыгрывалі медалі.
У камандзе раёна гулялі навучэнцы Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Мікіта Ляховіч, Раман Шукела, Оскар Усціновіч, Максім Гавейка, Ігар Рабянок. А таксама — Дзмітрый Шыбко з Нарацкай СШ №2 і Раман Чарняўскі са Сваткаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы імя Максіма Танка.
На здымку: каманда раёна разам з трэнерам.
***

Перамаглі ва ўпартай барацьбе

У МЯДЗЕЛЬСКАЙ сярэдняй школе імя Уладзіміра Дубоўкі прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод дзяўчат у групе «А». Трэцяе месца заняла каманда Нарацкай СШ №1. Першае месца разыгралі юныя валейбалісткі гімназіі-інтэрната Мядзела і Нарацкай СШ №2. Першая партыя была за гімназісткамі. У другой мацнейшымі былі нарачанкі. Яны ж ва ўпартай барацьбе вырвалі перамогу ў трэцяй партыі і адпаведна ў матчы з лікам 2:1. Такім чынам,  першае месца заняла каманда Нарацкай СШ №2, а прадстаўніцы гімназіі-інтэрната былі другімі.
 ***

 Дзе лепшыя баскетбалісты?

Прайшлі спаборніцтвы па баскетболе паміж хлопчыкамі. Каманды групы «А» гулялі ў Нарацкай СШ №2. Перамаглі юныя баскетбалісты Нарацкай СШ №1. Далей размясціліся каманды Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа і гімназіі-інтэрната, якія набралі аднолькавую колькасць ачкоў.
Каманды групы «Б» і «В» выяўлялі мацнейшых у Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Лепшымі ў групе «Б» сталі прадстаўнікі Крывіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. На другім месцы — каманда Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, на трэцім — сваткаўскай установы адукацыі.
У групе «В» перамаглі навучэнцы Сырмежскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Яны паказалі добрую тэхніку і высокі ўзровень падрыхтоўкі.
В. АЛЯКСАНДРАЎ. 


16 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

dsc_5774-3 Рэчка Нарачанка        _dsc1133-3 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела