…І нявыгадныя дамовы

ФАКТЫ незаконнага налічэння і выплаты заработнай платы ў суме 1327,9 рубля выяўлены пры праверцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама. А яшчэ — нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў на аплату транспартных паслуг у памеры 4439,5 рубля, прыняцця абавязацельстваў і аплаты работ па бягучым рамонце на 2215,6 рубля пры адсутнасці бюджэтных асігнаванняў, незабяспячэння пакрыцця за лік пазабюджэтнай дзейнасці зробленых расходаў на аплату камунальных, транспартных і паслуг сувязі ў суме 5997,9 рубля. Тут не прымаліся дзейсныя меры па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання аб’ектаў культуры, іх выхаду на самаакупнасць. Напрыклад, па ДУК “Вілейская раённая цэнтральная бібліятэка імя Г. Новік” (раённая цэнтральная бібліятэка, тры гарадскія філіялы і сямнаццаць сельскіх бібліятэк) пры плане бюджэтнага фінансавання на 2014 год у суме 461570 рублёў ад пазабюджэтнай дзейнасці паступіла толькі 6940 рублёў альбо 1,5 працэнта. Мала паправіліся справы і налета — 1,9 працэнта, а за дзевяць месяцаў 2016 года — 2,5.
Мелі месца выпадкі заключэння нявыгадных дамоў з камерчымі структурамі на аказанне паслуг па правядзенні канцэртаў. Нярэдка большая частка валавога збору (ад 80 да 90 працэнтаў) ад продажу білетаў пералічвалася прадпрымальнікам, а аддзел ад арганізацыі мерапрыемстваў заставаўся са стратамі — ад 130 да 547 рублёў. Выяўлены парушэнні і пры прадастаўленні і выкарыстанні ў 2014-2015 гадах спонсарскай дапамогі на суму больш за 6000 рублёў. Акрамя таго, устаноўлена, што па рашэнні Вілейскага райвыканкама перададзеныя аддзелам бязвыплатна  сельскагаспадарчым арганізацыям капітальныя пабудовы не задзейнічаны. Таму і належны эканамічны эфект у выглядзе ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы не атрыманы — будынкі не выкарыстоўваюцца, некаторыя знаходзяцца ў непрыгодным стане, бо часткова разабрана падлога, печы, парушана электраправодка, раскідана смецце. Не ўсё добра ў аддзеле і з вядзеннем бухгалтарскага ўліку, захаваннем працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб статыстыцы, дзяржаўных закупках…
Па выніках праверкі сямнаццаць чалавек прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, а да адміністрацыйнай — тры на суму 588 рублёў, юрыдычная асоба — на 1890 рублёў. У бюджэт вернуты незаконна атрыманыя і выкарыстаныя не па мэтавым прызначэнні грашовыя сродкі ў суме 11772,9 рублёў. А для прыняцця мер рэагавання праінфармаваны Вілейскі райвыканкам, фінансавы аддзел і ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Маладзечанскі міжраённы Камітэт дзяржаўнага кантролю.


09 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

1-12 Касцёл у Шэметава   Царква ў Слабадзе  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела