Пытанне юрысту

Ці магу здаваць гараж у арэнду?

ХАЧУ пачаць здаваць гараж у арэнду. Ён знаходзіцца ў кааператыве і аформлены на блізкага сваяка. Ці магу я здаваць гараж у арэнду? Ці абавязкова заключаць дагавор арэнды?
Ігар.
г. Мядзел.
На пытанне адказвае адвакат  юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Згодна з артыкулам 579 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь права здачы маёмасці ў арэнду належыць яе ўласніку. Арэндадаўцамі могуць быць таксама асобы, якім нададзена права заканадаўствам  альбо ўласнікам здаваць маёмасць у арэнду.
У адпаведнасці з часткай 1 пункта 19 Палажэння аб стварэнні і дзейнасці гаражных кааператываў і кааператываў, ажыццяўляючых эксплуатацыю аўтамабільных стаянак, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года № 43 “Аб дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў, гаражных кааператываў і кааператываў, ажыццяўляючых эксплуатацыю аўтамабільных стаянак”, гаражны кааператыў з’яўляецца  уласнікам  агульнай нерухомай маёмасці (аб’ектаў агульнага карыстання), створанай за кошт уступных і іншых узносаў яго членаў, а таксама набытай у працэсе ажыццяўлення сваёй дзейнасці, за выключэннем маёмасці, якая належыць у адпаведнасці са Статутам кааператыва і Палажэннем яго членам, альбо маёмасці, долі ў праве агульнай уласнасці  на якую належаць членам гэтага кааператыва.
Са сказанага вышэй вынікае, што ў якасці арэндадаўцы гаража могуць  выступаць ваш блізкі сваяк альбо вы, пры ўмове наяўнасці выдадзенай ім ва ўстаноўленым парадку на ваша імя даверанасці.
Згодна з пунктам 1 артыкула 580 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь дагавор арэнды на тэрмін больш аднаго года, альбо калі адным з бакоў дагавора з’яўляецца юрыдычная асоба — незалежна ад тэрміну дагавор павінен быць заключаны ў пісьмовай форме.
У дагаворы арэнды павінны быць указаны даныя, якія дазваляюць бясспрэчна ўстанавіць маёмасць, якая належыць перадачы арандатару ў якасці аб’екта арэнды. Пры адсутнасці гэтых даных у дагаворы ўмова аб аб’екце, належачым перадачы ў арэнду, лічыцца неўзгодненай бакамі, а адпаведны дагавор не лічыцца заключаным.
Фізічная асоба можа здаваць нежылое памяшканне ў арэнду як юрыдычнай, так і фізічнай асобе, але ў выпадку, калі такая дзейнасць будзе насіць прыкметы прадпрымальніцкай дзейнасці (будзе накіравана на сістэматычнае атрыманне прыбытку), асоба павінна быць зарэгістравана як індывідуальны прадпрымальнік.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


09 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  Сядзіба Максіма Танка  _dsc1133-3 Царква ў Слабадзе

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси