Ведай нашых!

Прызнанне за службу

НАПРЫКАНЦЫ студзеня ва Упраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці падводзіліся вынікі работы следчых падраздзяленняў за мінулы год. Прыемнай навіной стала тое, што сярод лепшых супрацоўнікаў структуры ёсць і нашы землякі. Так, следчы раённага аддзела Следчага камітэта старшы лейтэнант юстыцыі Артур Гайдаржы прызнаны лепшым следчым па вобласці са стажам работы да 2-х гадоў. Старшы следчы гэтага ж аддзела капітан юстыцыі Максім Валеўка за дасягненне высокіх вынікаў у службовай дзейнасці і эфектыўнае ўзаемадзеянне з органамі пракуратуры ўзнагароджаны падзякай пракурора вобласці.
Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!
Наш кар.
***

“Народны майстар”

У снежні мінулага года рашэннем Рэспубліканскай экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах быў прысвоены ганаровы статус “Народны майстар” разьбяру Юрыю Камандзірчыку, дарэчы, пакуль адзінаму на Мядзельшчыне.
Юрый на працягу многіх год займаецца разьбой па дрэве.  Усе яго работы адметныя. Яны ўражваюць сваёй непаўторнасцю і высокім майстэрствам.
— Я буду выразаць, пакуль рукі трымаюць інструмент, — кажа Юрый Іванавіч. — А жадання займацца любімай справай, упэўнены, хопіць на ўсё жыццё.
Шчыра віншуем нашага земляка з прысваеннем яму ганаровага статусу “Народны майстар”. Спадзяёмся, што яшчэ не раз будзем захапляцца яго цудоўнымі творамі.
Т. КАРДЗЕЁНАК.
Метадыст раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.


03 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  

Фотападарожжа

06-012 Рэчка Нарачанка        лебедзі на Мястры 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси