Ушанаванне лепшых

Як і па ўсёй рэспубліцы, у раёне працягваецца акцыя «Наш жывёлавод». Яе арганізатары ставяць на мэце ўшанаваць лепшых працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны і падзякаваць ім за працу. Апошнім часам атрымалі падарункі прадстаўнікі малочнатаварных фермаў таварыстваў «Мядзелаграсэрвіс», «Будслаўскае», «Нарацкая Ніва 2004»  і «Слабадская зара».
А 26 студзеня гасцей прымалі ў таварыстве «Пруднікі-Агра». На малочнатаварную ферму “Комплекс “Княгінін” завіталі старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч і галоўны тэхнічны інспектар працы абкама Аляксандр Мотуз, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Валасевіч, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая.
Сустракалі іх дырэктар ААТ «Пруднікі-Агра» Аляксандр Дзяконскі, старшыня прафкама таварыства Аксана Зянько і іншыя працаўнікі.
— Прыехалі сёння, каб падтрымаць ваш калектыў і маладога кіраўніка — гаспадарка ў вас вельмі буйная, — адзначыла Таццяна Сівіцкая. — Ды ў вас зараз паляпшаюцца вытворчыя паказчыкі. На сёння ў гаспадарцы ёсць прыбаўка малака — 127% да ўзроўню мінулага года, а па яго рэалізацыі — 131%.
Андрэй Някрэвіч расказаў, чаму прынята рашэнне правесці акцыю «Наш жывёлавод»:
— На сёння ў звычайным сельгаспрадпрыемстве каля 70-75% выручкі дае жывёлагадоўля. Кожны дзень кароўку трэба накарміць, падаіць — тут не адпачнеш, бо ўсё жывое патрабуе догляду. Вялікі вам дзякуй за гэтую нялёгкую працу, бо як бы ні развівалася тэхніка, чалавека ніхто не заменіць. Жадаю вам поспехаў, добрых заробкаў і каб у вашых дамах панаваў мір і дастатак.
Уручыў ён падзячныя лісты абкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі аператарам машыннага даення кароў Ірыне Арлянковіч з малочнатаварнай фермы «Піліпкі», Жанне Жыжла («Гарадзішча»), Аксане Карпук («Крывічы»), Наталлі Барысёнак з МТФ «Комплекс «Княгінін».
Але не толькі яны вярталіся ў гэты дзень дадому з падарункамі. Узнагароджанне працягнула Таццяна Сівіцкая. Атрымалі падзякі старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і падарункі жывёлаводы фермы «Княгінін» Аксана Кішчыц і Алена Астрамовіч, Ала Роўда («Вытраскі»).
Потым былі добрыя словы і невялікі канцэрт ад сваткаўскіх культработнікаў Ірыны Чараповіч і Пятра Маўчана.
Уладзімір Валасевіч далучыўся да віншаванняў працаўнікоў, пажадаў ім усмешак, дабра, моцнага здароўя, кахання і шчасця… Таксама  пазнаёміў з вынікамі работы раёна ў сельскай гаспадарцы за мінулы год.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
Фота аўтара.


03 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

0-170 84 на Блакітных азёрах        Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси