На ўсе рукі… рукадзельніца! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

На ўсе рукі… рукадзельніца!

ГЭТА пра мядзяльчанку Крысціну Пятроўну Аніську. Шые (нездарма ж у кватэры трывала “прапісаліся” дзве швейныя машынкі), майструе прыгожыя пледы і дыванкі з кавалачкаў тканіны. А якія цудоўныя карціны вышыла крыжыкам!
— Яшчэ дзяўчынай вышываць пачала, — расказвае Крысціна Пятроўна. — Пасля замуж выйшла, дзеці нарадзіліся — не да гэтага было. Потым зноў вярнулася да любімай справы. Цяпер на пенсіі, часу хапае, толькі здароўе падводзіць…  Дочкі мае таксама вышываюць: Оля — больш, Света — менш.
— Дзе знаходзіце сюжэты для сваіх карцін?
— З часопісаў гатовыя схемы бяру. Толькі, бывае, крыху змяняю.
— І шмат часу трэба, каб вышыць карціну?
— Дзесьці месяц. Але па-рознаму здараецца. Тут жа як? Адзін крыжык не туды паставіш — усё парушыцца. Напрыклад, карціна з леапардамі цяжка далася. Пакуль да ладу давяла — тройчы выкінуць хацела. Тады раздумлялася: ужо ж шмат вышыта, ды і нітак гэтулькі патрачана…
— Крысціна Пятроўна, не спрабавалі прадаваць свае працы?
— Не. Іх і не купіў бы ніхто: вельмі дорага атрымалася б. Адны ніткі і рамка колькі каштуюць! Ды і ёсць каму гэтыя карціны падараваць: унучка Марта з мужам у Мінску кватэру нядаўна купілі. Хай забіраюць усё, што падабаецца!
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
На здымку: Крысціна Аніська.
Фота Аляксандра Высоцкага.


03 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

 возера Мястра  Царква ў Крывічах лебедзі на Мястры 0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси