Небяспечныя схемы

КАМІТЭТАМ дзяржаўнага кантролю вобласці напрыканцы мінулага года завершаны праверкі двух буйных прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю і аптовым гандлем.
Высветлена, што правераныя арганізацыі актыўна “супрацоўнічалі” з суб’ектамі, якія маюць павышаную рызыку ўчынення правапарушэнняў у эканамічнай сферы, а таксама з замежнымі “ілжэфірмамі”. Як вынік — шкода інтарэсам дзяржавы ў выглядзе недаплаты падаткаў і збораў.
З улікам гэтага суб’ектам гаспадарання варта ведаць і памятаць, што Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2012 года № 488 “Аб некаторых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падатковых абавязацельстваў” пазначаны абавязак плацельшчыкаў па праверцы першасных уліковых дакументаў контрагентаў на прадмет іх адпаведнасці патрабаванням заканадаўства і рэчаіснасці.
Пры гэтым праверыць беларускіх контрагентаў дастаткова проста: рэестр “недабранадзейных” знаходзіцца ў адкрытым доступе на сайце Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, таксама як і электронны банк дадзеных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны і друкаванай прадукцыі.
Разам з тым інфармацыя пра замежных контрагентаў нязначная, можна нават сказаць, што яна адсутнічае. Таму існуе вялікая рызыка выбраць “не таго” пастаўшчыка ці пакупніка, і на сёння адзначаецца тэндэнцыя росту незаконных схем мінімізацыі падаткаў шляхам выкарыстання менавіта замежных “ілжэфірмаў”.
Расплата за такі выбар і бестурботнасць — недаплата падаткаў у бюджэт, налічэнне пені, адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць.
У нашых выпадках абодвум прадпрыемствам за даверлівасць да пастаўшчыка давядзецца дадаткова заплаціць у бюджэт падаткаў на агульную суму 1430 тыс. рублёў. А выконваючы патрабаванні заканадаўства, можна было патраціць гэтыя грошы, напрыклад, на мадэрнізацыю вытворчасці.
Аддзел кантролю спажывецкага рынку і сферы паслуг камітэта дзяржкантролю вобласці.


02 лютага 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Дзяржкантроль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Лебедзі на Нарачы img_4257 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси