Навіны Мядзельшчыны

З 1 лютага змяняецца рэжым работы аддзялення паштовай сувязі «Мядзел». Яно будзе працаваць: з панядзелка па суботу з 9 да 18 гадзін, у нядзелю і святочныя дні — з 9 да 13 гадзін.
 ***
Дзяржаўтаінспекцыя 27 студзеня праводзіць Дзень бяспекі дарожнага руху. Яго дэвіз: «Выконваем правілы дарожнага руху — папярэджваем ДТЗ». Мерапрыемства накіравана на прапаганду выканання правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. 
 ***
У Мядзельскім ВПК яслі-сад-сярэдняя школа 21 студзеня адбыліся спаборніцтвы па валейболе сярод юнакоў у групе «А». Праходзілі яны ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Перамагла каманда Нарацкай СШ №1. Другое месца занялі юныя валейбалісты Нарацкай СШ №2, трэцяе — прадстаўнікі гімназіі-інтэрната Мядзела.
 ***
У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пройдзе адкрыты турнір раёна па шашках. Намечаны ён на 4, 11, 18 лютага. Пачатак — а 10-й гадзіне.
 ***
У НДЦ «Зубраня» 24 студзеня ў змене «Эканамічны БУМ, або Бізнес Універсітэт Моладзі» адбыліся прэзентацыйныя пляцоўкі. На іх дзеці пазнаёміліся з установамі адукацыі Беларусі, якія спецыялізуюцца на падрыхтоўцы спецыялістаў у сферы эканомікі і прадпрымальніцкай дзейнасці. Хлопцы і дзяўчаты не толькі даведаліся пра прафесіі і ўмовы паступлення, але і паўдзельнічалі ў майстар-класах і дзелавых гульнях.
 ***
Ваўкі наводзяць жах на жыхароў Мядзельшчыны. Пазамінулай ноччу ў вёсцы Андрэйкі Сваткаўскага сельсавета яны загрызлі аўчарку гаспадароў Тачыцкіх. Па словах пацярпелых, драпежнікаў ля свайго дома раней яны бачылі на свае вочы. На гэты раз пра гасцей “расказалі” сляды і пакінутая непадалёку ад дома ахвяра.


27 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

dsc_5774-3 від на Мядзел Рэчка Нарачанка        0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси