АЧС: сімптомы і прафілактыка

АФРЫКАНСКАЯ чума свіней — вірусная  вострая кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца павышэннем тэмпературы цела жывёлы, гемарагічным дыятэзам, запаленчымі, дыстрафічнымі і незваротнымі зменамі ў розных органах і 100-працэнтнай смяротнасцю. Да захворвання ўспрымальныя ўсе віды дамашніх і дзікіх свіней, незалежна ад узросту.
Крыніцай узбуджальніка інфекцыі служаць хворыя і перахварэўшыя свінні-вірусаносьбіты. З арганізма жывёлы вірус выдзяляецца з усімі сакрэтамі і экскрэтамі, а таксама з выдыхаемым паветрам. Заражэнне адбываецца пры сумесным утрыманні хворых свіней са здаровымі.
Сімптомы: высокая тэмпературы цела да 40,5— 42,5ОС, адмова ад корму, агульны прыгнечаны стан, праз 1-2 дні тэмпература змяншаецца, развіваецца санлівасць, парушаецца каардынацыя рухаў, ацякаюць вейкі, наступае гіперэмія скуры і смяротнасць. Радуе адно, што вірус АЧС не ўяўляе небяспекі для здароўя людзей.
З мэтай недапушчэння ўзнікнення распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней насельніцтву неабходна строга захоўваць наступныя патрабаванні:
 — у асабістых гаспадарках утрымліваць свіней патрэбна бязвыгульна ў абгароджаных месцах;
— выкарыстоўваць корм, які прайшоў тэрмічную апрацоўку, мець асобную спецвопратку, абутак і інвентар па доглядзе за жывёлай і праводзіць дэзінфекцыю;
— не скормліваць адыходы, атрыманыя пасля забою свіней, праводзіць утылізацыю адыходаў ва ўсталяваных месцах;
— не набываць корм і кармавыя дабаўкі невядомага паходжання ў неўстаноўленых гандлёвых месцах (абавязковыя наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і бяспеку кармоў, наяўнасць дазволу на гандаль і г. д.);
— не набываць жывых свіней, мяса і мясапрадукты ў неўстаноўленых гандлёвых кропках, без ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
У выпадку з’яўлення захворвання свіней ці раптоўнай іх смерці, а таксама ў выпадку несанкцыянаванага перамяшчэння жывёлы трэба неадкладна  паведамляць у дзяржаўную ветэрынарную службу раёна па тэлефонах 23-3-7623-3-73 і ў сельвыканкам.
Нельга выкідваць трупы жывёл, адыходы ад іх утрымання і перапрацоўкі на звалкі, абочыны і іншыя месцы. Утылізацыю трупаў дазваляецца праводзіць толькі ў месцах, якія вызначаны адпаведнымі службамі.
Недапушчальны кантакт свіней з іншай жывёлай і пабочнымі асобамі. Забаронены ўвоз і вываз свіней за межы сваёй гаспадаркі, населенага пункта без ветэрынарнага агляду і ветэрынарна-суправаджальных дакументаў. Заўсёды памятайце, што нельга трымаць свіней у тых выгулах, куды ёсць доступ дзікай жывёле. Дарэчы, у радыусе пяці кіламетраў ад свінагадоўчага комплексу «Брусы» і свінатаварнай фермы «Стахоўцы» ААТ «Занарацкі» насельніцтву забараняецца ўтрымліваць свіней у асабістых гаспадарках. Гэта патрабаванне прадугледжана пратаколам № 10 ад 9 студзеня бягучага года з абласной нарады «Аб прымаемых мерах па папярэджанні ўзнікнення і распаўсюджвання АЧС на тэрыторыі Мінскай вобласці». Не дапускаецца ўтрыманне свіней у асабістых гаспадарках грамадзян, якія працуюць на свінагадоўчых комплексах і фермах.
ПАМЯТАЙЦЕ! Выкананне гэтых патрабаванняў і рэкамендацый дазволіць пазбегнуць заносу вірусу на вашу тэрыторыю, захавае свінапагалоўе ад захворвання, прадухіліць эканамічныя страты.
У выпадку парушэння ўстаноўленых норм і правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Д. СТАНЧЫК.
Намеснік галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна.


27 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна, Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай 06-012 dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси