Лічым грошы і… гігакалорыі

СУЧАСНЫЯ рэаліі складваюцца такім чынам, што ўсе мы вучымся гаспадарыць па прынцыпу “хочаш жыць багата — скараці затраты”. Не на пустым месцы ўзнікла і Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб прыярытэтных накірунках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы”, а потым і План мерапрыемстваў па яе выкананні, зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у красавіку мінулага года. У першую чаргу гэтымі патрабаваннямі (і не толькі імі, але пра гэта далей) кіраваліся нашы камунальнікі, плануючы будаўніцтва блочна-модульнай кацельні на мясцовых відах паліва на тэрыторыі кацельні ў Варанцах з перакладкай магістральных цепласетак на ПІ-трубы. У аўторак у будынку Нарацкага сельвыканкама адбылося чарговае грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе дадзенага аб’екта.
Пра тое, што пытанне эфектыўнасці работы названай кацельні наспела даўно, імкнуўся запэўніць прысутных галоўны інжынер УП “Мядзельская ЖКГ” Уладзімір Шабовіч. А пачаў ён з таго, што кацельня ў Варанцах запрацавала ў 1986 годзе разам з санаторыем “Белая Русь”. Менавіта тады цеплакрыніца, якая ацяпляла жыллёвы фонд, аб’екты сацыяльнай сферы, іншыя збудаванні курортнага пасёлка, была вынесена за межы гэтага населенага пункта — далей ад жыхароў і возера. З 2007 года кацельня працуе на спальванні прыроднага газу, а не мазуту, як было раней. Але мазут застаецца рэзервовым палівам, як і на іншых буйных кацельнях. Аб’ект спраўна функцыянуе, усе сістэмы рэгулярна падтрымліваюцца ў належным стане. Акрамя жыллёвага сектара пасёлка і аб’ектаў яго інфраструктуры, адсюль цяпло падаецца таксама ў санаторыі “Белая Русь”, “Нарач” і “Нарачанскі бераг”, біястанцыю, у дамы па вуліцы Лясной і інш. Час ідзе. Кацельні, як і цеплатрасе, якая пракладзена да курортнага пасёлка, пайшоў трыццаць першы год. Тэрмін эксплуатацыі магістральнага трубапроваду ў бітумна-пералітнай ізаляцыі (такія матэрыялы выкарыстоўваліся на момант яго будаўніцтва) няўмольна заканчваецца. Трэба прымаць меры. Да таго ж у апошнія гады востра стала пытанне кошту гігакалорыі, асабліва для здраўніц, бо ў яе кошт уключалася так званае перакрыжаванае субсідзіраванне (тыя грошы, якія насельніцтва не даплачвае за свае паслугі). Некаторыя санаторыі ў сувязі з гэтым ставілі пытанне пра будаўніцтва сваіх цеплакрыніц. Да 15 студзеня гэтага года гігакалорыя каштавала 192 рублі. Зараз перакрыжаванае субсідзіраванне адмянілі, і кошт адзінкі цяпла панізіўся да 124,6 рубля. А вось кошт гігакалорыі ў кацельнях, якія працуюць на трэсках, зараз складае 90 рублёў. Вось і эканомія.
Такім чынам пытанне (а яно ўзняло цэлы комплекс складаючых — экалогія, фінансы, эканоміка) было паднята на вышэйшы ўзровень. Уладзімір Аркадзьевіч паведаміў, што напрыканцы 2015 года ў аблвыканкаме намеснікам губернатара было даручана рэспубліканскаму праектнаму прадпрыемству “Белкамунпраект” выканаць разлікі магчымасці і мэтазгоднасці будаўніцтва новых кацельняў (дэцэнтралізацыя) ці выкарыстання той, якая ёсць з улікам рэканструкцыі. Самым слушным праектам, які дазваляе ў тым ліку выконваць і Дырэктыву №3, і патрабаванні шэрагу пастаноў па пытанні замяшчэння паліва, якое імпартціруецца (у прыватнасці газу), атрымаўся праект па рэканструкцыі існуючай кацельні. Рашэнне аблвыканкам вынес на абмеркаванне Савета Міністраў, які ў мінулым годзе ўнёс гэты аб’ект у рэспубліканскі план мерапрыемстваў па энергазберажэнні на 2016-2020 гады па рэалізацыі мерапрыемстваў па выкарыстанні мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў у рамках дзяржаўнай праграмы энергазберажэння.
Удала складваецца і пытанне фінансавання аб’екта. Як паведаміў Уладзімір Аркадзьевіч, грошы на яго рэалізацыю ўжо ў гэтым годзе выдзяляе Сусветны банк рэканструкцыі і развіцця. Сума складае прыкладна 62 млрд недэнамінаваных рублёў.
Такім чынам, з улікам розных варыянтаў, разлікаў, мэтазгоднасці, эканамічнай эфектыўнасці і так далей, выбраны праект, у якім прадугледжана будаўніцтва на тэрыторыі існуючай кацельні модульнай на трэсках, склада для захоўвання сыравіны і ўчастка цеплатрасы. Плануецца, што модульная кацельня будзе працаваць у ацяпляльны сезон пры тэмпературы паветра да -12 градусаў. У перыяд пікавых нагрузак (калі тэмпература паветра апусціцца ніжэй) будзе падключацца існуючая кацельня з газавымі катламі. Дарэчы, пастаўкі драўніны пацверджаны лясгасамі з Пастаў, Смаргоні, Астраўца, але большая частка сыравіны будзе забяспечвацца НП “Нарачанскі”.
Дзейнасць кацельні, якая размяшчаецца ў водаахоўнай зоне возера Нарач, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам не адносіцца да забароненай. Рэканструкцыя будзе праводзіцца ў межах аб’екта і не закране іншыя тэрыторыі, у тым ліку лесапаркавыя насаджэнні.
Нешматлікія пытанні, якія ўзніклі падчас грамадскіх абмеркаванняў, насілі характар больш удакладняючы, чым абгрунтаванай крытыкі. Таму справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе дадзенага аб’екта большасцю галасоў мясцовых жыхароў, якія прысутнічалі на сустрэчы, была прынята.
Іна ЯРЧАК.
На здымках: 1. Тлумачэнні па тэме дае галоўны інжынер УП “Мядзельская ЖКГ” Уладзімір Шабовіч; 2,3. Удзельнікі сходу.
Фота Аляксандра Высоцкага.


27 Студзень 2017.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Грамадства, Экалогія, Эканоміка

Да запісу Адзін камэнтар

Коллективная жалоба на действие РИК Мяделя
В период с 04.01 по 24.01 2017 во время проведений собраний по обсуждению отчета об оценке воздействия на окружающую среду (ОВОС) по объекту «Строительство блочно-модульной котельной на МВТ на территории котельной в д. Воронцы Мядельского района с перекладкой магистральных теплосетей на ПИ-трубы» , возникли нарушения, которые негативно отражались на порядке проведения слушаний.
Собрание 18.01.2017 проводилось без предварительного уведомления о нём в «Нарочанской заре». По письменной просьбе местных жителей .провести собрание в пос. Нарочь , было отказано (см. приложение письмо № 17.01.2017 г.№ 2/03/1-03п), что нарушает наши гражданские права на проведение слушаний в соответствии с пунктом 37 Положения о порядке организации и проведения общественных обсуждений проектов экологически значимых решений, отчётов об оценке воздействия на окружающую среду, учёта принятых экологически значимых решений (утверждено Постановлением Совета Министров Республики Беларусь №458 от14 июня2016 г
На сайте РИК Мяделя сообщалось об обсуждении отчета ОВОС проекта на 04.01 и 18.01.2017г., что является нарушением, т.к. отведённый законодательством срок 30 дней с момента опубликования отчёта «ОБ оценке воздействия на окружающую среду по объекту « Строительство блочно-модульной котельной на МВТ на территории котельной д. Воронцы Мядельского р-на с перекладкой магистральных тепловых сетей на ПИ-трубы», не истёк . Тем самым РИК Мяделя вводит в заблуждение общественность заменяя и выдавая собрание по обсуждению ОВОС проекта за обсуждение этого проекта, что не является одним и тем же.
Во время последующих консультаций с представителями ЖКХ выяснилось, что отчёт не готов и об этом неоднократно утверждали на собраниях, а предварительный проект подлежит доработке.

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  _06-040 Рэчка Нарачанка        img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси