Згодна з Канстытуцыяй і заканадаўствам

У лютым пачнецца чарговая прызыўная кампанія. На тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве будуць прызваны грамадзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўніцца 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку. Аднак часта, наўмысна альбо па няведанні, некаторыя маладыя людзі не з’яўляюцца на мерапрыемствы прызыву на ваенную службу ў вызначаны час і такім чынам самі сябе прыгаворваюць да адпаведных відаў пакарання. Пра тое, якія меры прадугледжаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у пытаннях рэгулявання парадку прызыву на тэрміновую службу, службу ў рэзерве, і як правільна паступіць у сітуацыі, іншы раз не залежачай ад прызыўніка, расказвае начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята раёна маёр Васіль АСКІРКА: 
— У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаны праходзіць ваенную альбо альтэрнатыўную службу ў парадку, устаноўленым заканадаўствам. Абарона Айчыны была і застаецца свяшчэнным і ганаровым абавязкам кожнага мужчыны. Але на  самай справе нярэдка асобныя грамадзяне не з’яўляюцца па павестцы на прызыўны ўчастак, не ведаючы альбо не разумеючы таго, што за гэта прадугледжана пакаранне. Ваенны камісарыят на падставе адпаведных рашэнняў прызыўной камісіі абавязаны накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіляюцца ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, для прыцягнення іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Найперш разгледзім сітуацыі, пры якіх няяўка грамадзян на мерапрыемствы прызыву не прадугледжвае пакарання. Да ўважлівых прычын у такіх выпадках адносяцца: калецтва (раненне, траўма, кантузія) альбо захворванне, звязанае са стратай грамадзянінам працаздольнасці; цяжкі стан здароўя яго бацькі, маці, айчыма, мачахі, жонкі, сына, дачкі, родных брата альбо сястры, дзядулі, бабулі, апекуна альбо ўдзел у пахаванні названых асоб; перашкоды, якія ўзніклі ў выпадку дзеяння непераадольнай сілы, або іншыя абставіны, якія не залежаць ад волі грамадзяніна; іншыя прычыны, прызнаныя ўважлівымі прызыўной камісіяй (ваенным камісарам) ці судом. У такіх выпадках прычыны няяўкі  павінны быць пацверджаны дакументамі адпаведных органаў.
За няяўку без уважлівай прычыны на мерапрыемствы прызыву па павестцы ці накіраванні прызыўніку, які ўсё ж такі да заканчэння тэрміну прызыву прыбыў  у ваенны камісарыят, пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 3 артыкула 25.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. У большасці выпадкаў такім грамадзянам назначаецца пакаранне ў выглядзе штрафу да пяці базавых велічынь.
Калі ж прызыўнік не прыбыў на мерапрыемствы прызыву, яму пагражае крымінальная адказнасць. Частка 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акрамя штрафу, дапускае такія віды пакарання, як арышт на тэрмін да шасці месяцаў, абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.
За ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу, здзейсненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі хваробы, альбо падробкі дакументаў ці іншага падману, прадугледжваецца больш суровае пакаранне: абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленне яе на такі ж тэрмін.
Важна ведаць, якія мерапрыемствы адносяцца да прызыву на ваенную службу. Гэта: яўка на медыцынскі агляд, медыцынскае абследаванне, правядзенне медыцынскага агляду, медыцынскага абследавання, пасяджэнне прызыўной камісіі, яўка прызваных грамадзян у ваенны камісарыят, на прызыўны (зборны) пункт для адпраўкі да месца службы і знаходжанне ў  ваенным камісарыяце, на прызыўным (зборным) пункце да адпраўлення да месца службы, адпраўка прызваных грамадзян да месца службы.
Нежаданне асобных грамадзян выконваць свой канстытуцыйны абавязак заўсёды заканчваецца адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасцю. Штрафы, абмежаванне альбо пазбаўленне волі — усё гэта можа карэнным чынам змяніць жыццё маладога чалавека не ў лепшы бок. Варта падумаць, ці патрэбна псаваць сабе жыццё, ухіляючыся ад выканання  воінскага абавязку, лепш за ўсё своечасова з’явіцца ў ваенны камісарыят для праходжання мерапрыемстваў прызыву.
Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


26 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

_06-040 Лебедзі на Нарачы 06-043 wjx6x-f4hhi

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси