“Пагонішся за грашыма — задавальнення не будзе”

НА кірмашах у курортным пасёлку часта можна сустрэць рамесніцу з аднайменнага аграгарадка Вольгу Мікалаёнак. Яна прапануе патэнцыяльным пакупнікам вязаныя вырабы.
— Як гандлюецца? — пытаюся.
— Цяпер — так сабе, — адказвае Вольга Пятроўна. — А вось летам людзей на Нарачы шмат адпачывае — тады і пакупнікоў больш.
— Даўно займаецеся вязаннем?
— Навучылася яшчэ ў дзяцінстве — ад бабулі. Яна дарожкі шыдэлкам вязала — я глядзела і пакрысе вучылася. А ў шостым класе нават кофты пруткамі вязаць пачала. …Працавала настаўніцай пачатковых класаў. Цяпер на пенсіі — маю час, каб заняцца любімай справай.
— Кажуць, шчаслівы той, хто здолеў зрабіць хобі крыніцай атрымання даходаў. У вас гэта атрымалася?
— Вязанне для мяне — найперш задавальненне. Прыбытак тут нязначны: вырабы прадаю танна, каб іх маглі набыць звычайныя людзі. А пагонішся за грашыма — задавальнення не будзе.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.
Фота Аляксандра Высоцкага.


26 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства, Свет тваіх захапленняў

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

img_4257 06-012 возера Глубелька на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси