Юныя лёгкаатлеты з Сырмежы

Вераніка Сівіцкая і Максім Путырскі з Сырмежскага дзіцячага сада-сярэдняй школы захапляюцца лёгкай атлетыкай. Другі год яны ўдзельнічалі ў рэспубліканскім лёгкаатлетычным спартыўна-масавым мерапрыемстве «300 талентаў для Каралевы». Першы яго этап праводзіўся ў навучальнай установе. Па яго выніках дзеці патрапілі на другі этап, які ў верасні прайшоў у Маладзечне. Спаборнічалі ў чаўночным бегу, кіданні мяча, скачках у даўжыню з месца, бегу на 30 метраў і на большыя дыстанцыі.
— Адкуль цікавасць да лёгкай атлетыкі з’явілася? — пытаю ў Веранікі.
— Проста здавала тэсты як магла. Але не чакала, што патраплю далей. Тады ўжо асобна трэніравалася.
— Што найлепш атрымліваецца з тых відаў, у якіх спаборнічаюць у «300 талентах для Каралевы»?
— Чаўночны бег, — адказвае Вераніка.
—  А мне — кіданне тэніснага мячыка, — кажа Максім.
— І далёка кідаеш?
— На 35 метраў удавалася.
Пачаў займацца з ім настаўнік фізічнай культуры і здароўя Аляксандр Пляшак. А цяпер працягвае малады спецыяліст Дар’я Покала. Апроч урокаў фізкультуры, трэніраваліся дзеці асобна і секцыі наведвалі.
— Ці ёсць жаданне далей лёгкай атлетыкай займацца? — пытаю ў іх.
— Так. Будзем трэніравацца, — адказваюць.
Вядома, у юных сырмежскіх лёгкаатлетаў у пераліку самых любімых урокаў абавязкова значыцца фізкультура. Але таксама і іншыя падабаюцца.
— У мяне яшчэ самыя любімыя ўрокі — гэта праца, матэматыка, — кажа Вераніка.
— А ў мяне — матэматыка, беларуская мова, — дадае Максім.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: Максім Путырскі і Вераніка Сівіцкая.
Фота аўтара.


26 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

dsc_5774-3 на Блакітных азёрах        лебедзі на Мястры 0-170

Пабрацімы Мядзела