ПРА ГОД НАВУКІ І НЕ ТОЛЬКІ…

Навучальны семінар папярэднічаў адзінаму дню інфармавання насельніцтва па тэме “2017 год у Беларусі — Год навукі”.
Адкрыла нараду намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Яна прадставіла ідэолагам нядаўна прызначаных кіраўнікоў — начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вячаслава Клімовіча і выконваючага абавязкі старшыні Нарацкага сельвыканкама Мікалая Маркевіча.
Па тэме дня інфармавання выступіла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства “Веды” Таццяна Нырцова (падрабязная інфармацыя пра Год навукі змешчана на сайце райвыканкама).
Пра методыку фарміравання дзяржаўнага сацыяльнага заказу ў галіне сацыяльнага абслугоўвання расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Габрусенак. (У раёне плануецца прыцягнуць да аказання сацыяльных паслуг насельніцтву (медыцынская дапамога на даму) некамерцыйныя арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў).
Тэму прафілактыкі асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін, прафілактыкі п’янства і алкагалізму на тэрыторыі раёна асвятліў намеснік начальніка РАУС Юрый Жалубоўскі. Гэта актуальна: летась на Мядзельшчыне зарэгістравана 350 бытавых канфліктаў. На ўліку ва ўрача-нарколага знаходзіцца 1108 асоб. За мінулы год выяўлена 50 выпадкаў незаконнага абарачэння алкагольнай прадукцыі.
Аб узаемадзеянні органаў дзяржаўнай улады з рэлігійнымі арганізацыямі расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Зуеўская. (У названым напрамку напрацаваны значны вопыт супрацоўніцтва, у раёне адсутнічаюць канфлікты на рэлігійнай глебе).
…Наступную нараду ідэолагаў раёна запланавана правесці 14 лютага на Нарачанскай біялагічнай станцыі БДУ.
Наталля ЛІСІЦКАЯ.


21 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

_06-040     Паруснікі                          возера Глубелька 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси