Пра спорт — у форме дыялогу

АДНОЙ з сучасных форм работы грамадскага аб’яднання “БРСМ” з’яўляюцца “адкрытыя дыялогі” — сустрэчы моладзі з кампетэнтнымі і цікавымі людзьмі, якія могуць адказаць на самыя розныя пытанні па абранай праблеме. Тэма адкрытага дыялогу, які праходзіў нядаўна ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, гучала так: “Фарміраванне здаровага ладу жыцця ў моладзі”. У ролі экспертаў выступілі Андрэй Малько — дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна, і Андрэй Русак — дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. На сустрэчу з імі прыйшлі каля двух дзясяткаў хлопцаў і дзяўчат, якія робяць свае першыя крокі (хто больш удалыя, хто менш) у спорце. Вяла гутарку першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Марына Апанасёнак.
Пра тое, што заняткі фізічнай культурай і спортам з’яўляюцца неад’емнай часткай здаровага ладу жыцця, зразумела, напэўна, усім. А вось як гэта аксіёма працуе ў нас, расказалі кампетэнтныя госці. Андрэй Вітальевіч, у прыватнасці, паведаміў, што зараз спортам у СДЮШАР займаецца 205 юных выхаванцаў. Любоў да фізічных нагрузак і імкненне да перамог у іх выпрацоўваюць шэсць вопытных трэнераў і сам дырэктар, які мае стаж трэнерскай работы больш за дваццаць гадоў.
— Імкнёмся, каб як мага больш дзяцей цікавіліся спортам. Гэта ўзроставая катэгорыя, з якой працуем менавіта мы. На лыжныя гонкі бяром хлопчыкаў і дзяўчынак з 9-ці год, на грэблю на байдарках і каноэ — з 10-ці. Аднак у маім асабістым разуменні спортам і фізкультурай павінны займацца ўсе здаровыя людзі: і дзеці, і дарослыя, — зазначае дырэктар дзіцячай спартыўнай установы. — Хаця б для таго, каб падтрымліваць у норме здароўе, мець прывабны фізічны стан. Гледзячы на бацькоў, у спартыўныя залы ці на стадыёны пацягнуцца іх сыны і дочкі.
— За пяць гадоў, што ўзначальваю Мядзельскі ФАЦ, магу адзначыць пэўны рост цікаўнасці жыхароў нашага краю да гэтай установы, — падхоплівае тэму размовы Андрэй Русак. — Ёсць пастаянныя наведвальнікі, ёсць і навічкі, ходзяць як адны, так і кампаніямі. Радуе, што некаторыя прыходзяць сем’ямі. Узрост таксама самы розны — ад дашкольнікаў да пенсіянераў. Папулярнасцю карыстаецца больш зала для гульнявых відаў спорту, але нямала прыхільнікаў трэнажорнай, а таксама міні-басейна, які наведваюць дзеці малодшага ўзросту (4-10 гадоў).
Таксама Андрэй Ігаравіч паведаміў, што ФАЦ прадастаўляе як платныя, так і бясплатныя паслугі. Дзеці за проста так тут могуць пагуляць у валейбол і міні-футбол, наведаць масавыя секцыі. Набыўшы квіток, можна далучыцца да заняткаў байцоўскага клуба, павучыцца плаваць у міні-басейне. Для дарослых прадугледжаны толькі платныя паслугі.
Андрэю Малько накіравалі пытанне пра самыя высокія дасягненні спартыўнай школы. Адказваючы, Андрэй Вітальевіч узгадаў простую дзяўчынку з Логвінаў, выхаванку СДЮШАР, якая ў 2015 годзе заваявала бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы. Алёна Лапцік — гонар не толькі школы. Яна, як і іншыя паспяховыя юныя спартсмены, сваімі дасягненнямі і перамогамі спрыяюць станоўчаму іміджу нашага рэгіёну, услаўляюць і ўпрыгожваюць яго. Свой унёсак у гэту справу зрабіў і Міхаіл Роўда, які заняў чацвёртае месца на чэмпіянаце свету, а таксама Аляксей Махніст і Святлана Зарэцкая з чацвёртымі месцамі на чэмпіянатах Еўропы. Чакаюць трэнеры высокіх дасягненняў і ад выхаванца Андрэя Васілевіча, у якога ўжо на рахунку нядрэнныя выступленні на чэмпіянатах свету і Еўропы. Ёсць і шмат іншых дасягненняў, магчыма, больш сціплых, але не менш важных.
— Андрэй Вітальевіч, а якія вы эмоцыі адчуваеце падчас спаборніцтваў, калі хтосьці з нас перамагае? — раздаецца пытанне з залы.
— Дзеля гэтых хвілін людзі і становяцца трэнерамі, педагогамі, — крыху задумаўшыся, адказвае спартсмен. — Каб убачыць вынікі сваёй працы, якія гадамі лепяцца. Гэтыя хвіліны вельмі эмацыянальныя! А калі яшчэ і бацькі юных спартсменаў прысутнічаюць! У 2016 годзе запрасіў некаторых на першынство рэспублікі на грэбны канал. Антон, — звярнуўся да аднаго са слухачоў Андрэй Вітальевіч, — што рабіла твая маці, калі ўбачыла як ты фінішуеш?
— Плакала…
— Такім чынам, разумееш, што гэта значыць для блізкіх, у тым ліку і для трэнера. Мне падобныя эмоцыі за дваццаць пяць гадоў сваёй дзейнасці не ў навіну, а вось яшчэ даць іх паспытаць бацькам! Вось гэта адрэналін!
Паступова размова перайшла ў рэчышча асабістых дасягненняў экспертаў адкрытага дыялогу. Яно і зразумела, бо менавіта асабісты прыклад з’яўляецца адным з самых эфектыўных спосабаў прыцягнення моладзі да заняткаў спортам. Андрэй Вітальевіч, напрыклад, расказаў, што ў спартыўную школу ў свой час трапіў па адборы (трэба было на гімнастычнай лесвіцы дваццаць разоў падняць ногі вугалком). І займацца патрабавалася грунтоўна, інакш — адлічэнне. Сярод значных дасягненняў таго часу — бронзавая ўзнагарода чэмпіянату рэспублікі па грэблі на байдарцы ў двойцы, на рахунку — і абласныя спаборніцтвы, раённыя. Грунтоўная спартыўная падрыхтоўка вызначыла далейшы шлях Андрэя Вітальевіча. Хаця ў дзяцінстве марыў стаць як бацька — вадзіцелем. Пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры вярнуўся на радзіму і з задавальненнем прыступіў да трэнерскай работы ў
к. п. Нарач. Праз сем гадоў узначаліў СДЮШАР, але трэнерскай работы не кідае і зараз. Мае ступень кандыдата ў майстры спорту. Што тычыцца Андрэя Ігаравіча, то ў яго любоў да спорту з’явілася ў трэцім класе, калі ў роднай Сваткаўскай школе ўбачыў гульню старшакласнікаў у валейбол. Каманда была моцная, таму захацелася стаць прадаўжальнікам гэтых слаўных спартыўных традыцый. Пасля школы, не раздумваючы, падаўся ў спартыўную навучальную ўстанову. Так спорт заняў адно з галоўных месцаў у жыцці Андрэя Русака. За плячыма — удалыя абласныя спаборніцтвы, рэспубліканскія. І нават зараз ён — удзельнік чэмпіянату Беларусі ў дывізіёне “Б” па валейболе, гуляе за пастаўскі клуб “Атлант”. Дырэктар ФАЦа ўдзячны спорту за яркія эмоцыі, за выдатную жыццёвую загартоўку, якая робіць чалавека мацнейшым і больш вынослівым.
Тэма адкрытага дыялогу аказалася цікавай і актуальнай. Не хапала толькі моладзі, для якой спорт — адкрытае, не вырашанае да канца пытанне “Ісці ў спортзалу ці не?”. Эксперты былі гатовы адказаць і на іх пытанні.
Іна ЯРЧАК.
На здымках: 1. Удзельнікі мерапрыемства 2, 3. У ролі экспертаў адкрытага дыялогу выступілі Андрэй Малько — дырэктар СДЮШАР і Андрэй Русак — дырэктар Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.
Фота Аляксандра Высоцкага.


21 Студзень 2017.   Каментарыі: Адзін камэнтар.    Размешчана ў Моладзь

Да запісу Адзін камэнтар

Прежде всего хочется сказать о полезности данного мероприятия:спортивно-массовая работа всегда была в приоритете в государстве.”Здоровая нация-крепкое и сильное государство!”-это требование нашего Президента еще никто не отменял…..К сожалению,приходится констатировать,что рассказ о достижениях в этой области директора ФОЦа,мягко говоря,не соответствуют действительности.Во первых-проработал он на этой должности немногим более 2-х лет.Во-вторых,за это время вся спортивная работа в районе,мягко говоря, была свернута,ветеранский спорт-уничтожен.Мероприятия.если и проводились на ФОЦе,были под таким секретом,что сразу вспоминается действия подпольных райкомов в годы войны-лишь бы никто не узнал….Смешно сказать,но даже объявление о зональных соревнованиях по мини-футболу было вывешено за пару часов до начала соревнований…………Брэнд нашего района-кубок по волейболу на День Независимости,который собирал больше людей,чем концерт,и тот был устранен,хотя на него приезжали поиграть из других областей….скоро уйдут последние фанаты спорта из системы(А.Жихар,Ю.Шукело…) и кто останется.не фанаты,не организаторы, а просто “смотрящие ” за спортом,чьи личные амбиции намного выше гос.интересов…….
С уважением, М.Черкасов.

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  _06-040 _dsc1133-3 84

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси