Навіны Мядзельшчыны

НОВЫ год “Крывіцкае РГП” распачынае акцыённымі мерапрыемствамі. Так, у бліжэйшыя чацвяргі 19 і 26 студзеня цэны на тавары будуць зніжаны на 17 працэнтаў у наступных гандлёвых кропках: “Універмаг” г. Мядзел, к. п. Нарач і г. п. Свір, магазіны “Мэбля” і “Чароўнае дзяцінства” райцэнтра, “Прамтавары” аг. Нарач, Будслаў і Княгінін, “Будматэрыялы” курортнага пасёлка,
“Будаўнік” і гандлёвы цэнтр г. п. Крывічы.
***
ПА інфармацыі загс, за мінулы 2016 год на Мядзельшчыне былі зарэгістраваны 173 шлюбы, на свет з’явілася 247 немаўлят. У снежні шлюбны саюз заключылі 7 пар.
***
ПАЧАТАК студзеня адзначыўся моцнымі маразамі. Самая халодная раніца была 8 студзеня, калі слупок тэрмометра спыніўся на адзнацы -29,50С. Аднак, па звестках Міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя “Азёрная станцыя Нарач” гэта не выйшла за межы сярэдніх шматгадовых назіранняў.
***
КВАЛІФІКАЦЫЙНЫЯ кніжкі спартсменаў з прысваеннем звання “Кандыдат у майстры спорту” дырэктар ДУ “СДЮШАР” Андрэй Малько ўручыў гімназістам Максіму Лаўрынайцю (8 кл.) і Ільі Дземяшкевічу (10 кл.).
Пакінуць каментарый