Яйкі… як гарачыя піражкі!

І насамрэч “дэбютная” прадукцыя Мядзельскага ПМС у сераду расходзілася не горш за свежую выпечку. Менавіта пазаўчора вытворцы зрабілі спробны крок у масы і з машыны ў цэнтры горада распрадалі першыя тысячы выгалавіцкіх яек. І трэба сказаць, зрабілі гэта з такой лёгкасцю, што асобным прадпрымальнікам заставалася толькі зайздросціць! У чым жа сакрэт?
Па-першае, кошт дзясятка сярэднестатыстычных С-2 складае ўсяго 1 рубель 75 капеек (пагадзіцеся, у нашым горадзе — гэта мінімум). Па-другое, свая камізэлька заўсёды бліжэй да цела — нават медыкі раяць ужываць прадукцыю з мясцовых шыротаў (у нашым выпадку — ледзь не з уласнага падворка: колькі да тых Выгалавічаў!). А яшчэ, верце ці не, а першая пакупніца як у ваду глядзела — сказала: “Справа пойдзе! У мяне рука лёгкая…”. І справа насамрэч пайшла. Мядзяльчане бралі па семдзесят, сорак, трыццаць яек. У канцы чаргі з хваляваннем ўдакладнялі — ці ўсім хопіць. Хаця перажываць не было чаго. На свой першы прылавак супрацоўнікі ПМС хоць і выставілі пад тры тысячы яек — у выпадку неабходнасці абяцалі прывезці дадатковую партыю.
— Як бачыце, попыт на нашу прадукцыю ёсць, — заўважае загадчыца склада прадпрыемства меліярацыйных сістэм, а ў сераду па сумяшчальніцтву прадавец Таццяна Урбшас. — Пры гэтым інфармацыя наконт сённяшняга продажу прайшла ў асноўным па сродках “сарафаннага радыё”. А што ж будзе, калі мы заявім пра сябе ў поўны голас!
Дарэчы, у канкурэнтаздольнасці мясцовай прадукцыі зусім хутка змогуць пераканацца не толькі жыхары Мядзела, але і буйнейшых вёсак раёна. Ужо сёння ніжэй друкуем рэкламу з графікам продажу выгалавіцкай прадукцыі па населеных пунктах азёрнага краю. У той жа час яйкі можна будзе набыць у крамах райспажыўтаварыства і сеткі “Еўраопт”, на рынках у райцэнтры і вёсцы Нарач. І гэта яшчэ не ўсё. Вытворцы збіраюцца выходзіць за межы раёна, і ў тую ж стартавую сераду першая партыя выгалавіцкіх яек была экспартавана ў Маладзечна.
— У перспектыўнасці распачатай справы няма аніякіх сумненняў, — зазначае спецыяліст па маркетынгу ДУП “Мядзельскае ПМС” Сяргей Казакевіч. — Яйкі насамрэч добрыя, іх высокую якасць першымі пацвердзілі супрацоўнікі нашага ж прадпрыемства. Пры гэтым распачынаем, як бачыце, з С-2, але з часам абавязкова выйдзем на СО. Яшчэ трэба адзначыць, што наша прадукцыя экалагічна чыстая  — у рацыёне курэй аніякіх штучных кармоў. Ды і што тут крывіць душой маркетолага: яйкі — рэч штодзённага ўжытку, таму на што, як не на іх, ставіць такія высокія стаўкі!
P. S. У сераду вытворцы дэбютавалі яшчэ ў курортным пасёлку Нарач. І там таксама аншлаг!
Юлія КАЗЛОВА.
На здымку: у райцэнтры выгалавіцкую прадукцыю прэзентавалі вадзіцель прадпрыемства меліярацыйных сістэм Дзмітрый Ермаковіч і загадчыца склада Таццяна Урбшас.
Фота Аляксандра Высоцкага. 


13 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Эканоміка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Глубелька 84 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай dsc_5774-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси