Нарачанскія матывы | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Нарачанскія матывы

Павандраваць па азёрным краі з дапамогай жывапісу можна зараз у Мядзельскім музеі Народнай славы. Тут праходзіць выстава «Нарачанскія матывы ў творчасці беларускіх мастакоў». На прадстаўленых карцінах адлюстраваны краявіды азёрнага краю. Усяго выстаўлена 19 работ. Сярод іх  пейзажы Васіля Шаранговіча, Леаніда Безнаса, Фёдара Ладуцькі, Уладзіміра Сайко, Андрэя Лычкоўскага і іншых.
— У наведвальнікаў ёсць выдатная магчымасць разам з мастакамі палюбавацца прыгажосцю Нарачанскага краю, — расказвае навуковы супрацоўнік музея Таццяна Пісарчык. — Асаблівае месца на выставе займаюць акварэлі нашага земляка, народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. 
На выставе прадстаўлены дзве яго акварэлі: «Царква ў Мікасецку» і «Качэргі».
Возера Мястра папулярнае на выставе: яго можна пабачыць на карцінах яшчэ некалькіх мастакоў. Намаляваў яго таксама Уладзімір Сайко. З 2007 года мастак ладзіць персанальныя выставы жывапісу, удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставачных праектах у Беларусі і за яе межамі. Творы Уладзіміра Сайко захоўваюцца ў зборах міжнароднай арганізацыі па захаванні культурнай спадчыны «ЮНЕСКА» (Францыя), музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Кітая, Італіі, Францыі, Германіі, Швейцарыі, ЗША і Польшчы.
На выставе ёсць некалькі карцін прафесара Ваенна-марской акадэміі Леаніда Безнаса.
— Творца лічыць, што ў яго жыцці ёсць тры дарогі, якія, цесна пераплятаючыся паміж сабой, заўсёды вялі яго ў правільным кірунку. Гэта служба на флоце, прафесійны спорт і творчая дзейнасць, — дадае Таццяна Пісарчык. — Гэтыя тры дарогі заўсёды падтрымлівалі Леаніда і прыносілі велізарнае маральнае задавальненне. Сваё жыццё ён звязаў з флотам, але не разлучаўся з эцюднікам.
З нашым краем мастак звязаны з 1959 года, калі пачаў праводзіць тут адпачынак. На яго палотнах наведвальнік можа пабачыць краявіды возера Нарач і Мікасецка.
Застаецца дадаць, што працягнецца выстава да канца студзеня.
Аляксандр ВЫСОЦКІ. 
На здымках: акварэль Васіля Шаранговіча; творы з выставы.
Фота аўтара.


12 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-043 Касцёл у Шэметава   0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси