Спорт

Вызначылі лепшых у валейболе

Раённыя спаборніцтвы па валейболе сярод хлопчыкаў у групах «Б» і «В» адбыліся 5 студзеня. Прайшлі яны ў Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.
У групе «Б» трэцяе месца заняла каманда Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое — Занарацкай СШ. Перамаглі прадстаўнікі Крывіцкага сада-сярэдняй школы. Гэтыя тры каманды змагаліся на роўных, пераможца вызначыўся толькі па розніцы партый. У групе «В» лепшымі сталі хлопцы з  установы адукацыі з Сырмежы.
Назаўтра падобныя спаборніцтвы па валейболе адбыліся сярод дзяўчат. Другое месца ў групе «Б» на рахунку прадстаўнікоў Занарацкай СШ, першае — за дзяўчатамі са Свірскага сада-сярэдняй школы.
У групе «В» другое месца за камандай са Старлыг. Перамаглі ж прадстаўніцы Сырмежскага сада-сярэдняй школы. Яны сталі абсалютнымі  пераможцамі. 
На здымку: каманда дзяўчат Свірскага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
***

“Снежны снайпер”

На канікулах прайшлі спаборніцтвы «Снежны снайпер». Складаліся яны са стральбы з пнеўматычнай зброі і бегу — на яго з-за ўмоў надвор’я давялося замяніць лыжныя гонкі.
У групе «А» перамагла каманда Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа.
На другім месцы — вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, на трэцім — гімназіі-інтэрната.
У групе «Б» першае месца за прадстаўнікамі Занарацкай СШ. Другімі былі дзеці з Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі, трэцімі — з Крывіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
У групе «В» лепшай стала каманда ўстановы адукацыі са Старлыг, на другім месцы — Княгінінская СШ.
В. АЛЯКСАНДРАЎ.


12 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай возера Глубелька 0-170 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси