Пытанне юрысту

Ці магу скасаваць дагавор на вываз смецця?

НЕКАЛІ заключылі дагавор на вываз смецця. Карысталіся гэтай паслугай, рэгулярна за яе разлічваліся. Зараз — раздзельны збор смецця. Яго патрэбна сартаваць: асобна паперу, пластык, шклабой. Але ж гэта можна не выкідваць у спецыяльныя кантэйнеры, а збіраць і здаваць, нават яшчэ і грошы атрымаць. Калі здам пластык, паперу, шклабой, то іншага смецця ў мяне не застаецца. Харчовыя адыходы аддаю знаёмай, якая жыве ў прыватным доме і мае жыўнасць на падворку. А плаціць неабходна за 5 чалавек, а гэта амаль 10 рублёў. Тэлефанавала ў камунгас, каб скасаваць дагавор, але нічога не дабілася. Скажыце, калі ласка, ці магу я скасаваць з Мядзельскай ЖКГ дагавор на вываз смецця?
Алена.
г. Мядзел.
На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
— Вываз цвёрдых бытавых адыходаў (смецця) — гэта камунальная паслуга. Згодна з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 года № 405-З “Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг” змяненне і скасаванне дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам і ўказаным законам.
У сілу часткі 1 артыкула 420 і часткі 1 артыкула 422 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, змяненне і скасаванне дагавора магчыма па пагадненні бакоў, калі іншае не прадугледжана Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства альбо самім дагаворам. Пагадненне аб змяненні альбо скасаванні дагавора здзяйсняецца ў той жа форме, што і дагавор, калі з заканадаўства ці дагавора не выцякае іншае.
З вышэйпададзенага вынікае, што для скасавання дагавора на вываз цвёрдых бытавых адыходаў вашага тэлефоннага званка недастаткова. Вам неабходна пісьмова звярнуцца з адпаведнай заявай да выканаўцы паслуг. У выпадку ўзаемнай згоды на скасаванне дагавора ён можа быць скасаваны ў любы момант, аднак да даты скасавання дагавора вы абавязаны ў поўным аб’ёме аплачваць выканаўцу за паслугі, якія аказваюцца ім па вывазе цвёрдых бытавых адыходаў.
Пісьмовую адмову ў скасаванні дагавора, пры ўмове наяўнасці дастатковых падстаў для яго скасавання, вы маеце права абскардзіць ва ўстаноўленым парадку ў вышэйстаячую арганізацыю і (альбо) у суд.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


12 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Сядзіба Максіма Танка  _06-040 Рэчка Нарачанка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси