ДАДАТКОВАЕ ФІНАНСАВАННЕ – ЗА ПЕРАВЫКАНАННЕМ БЮДЖЭТУ

НАПРЫКАНЦЫ снежня адбылося сумеснае пашыранае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, на якім вызначаны і зацверджаны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны і бюджэт на 2017 год. У яго рабоце актыўны ўдзел прынялі начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Яўген Булойчык і начальнік арганізацыйнага аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Віталь Банькоўскі. Падзея адметная ў тым сэнсе, што сёння маем на перспектыву акрэсленыя мэты ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі азёрнага краю, вызначаны і яго фінансавыя магчымасці. Так, экспарт тавараў у параўнанне з мінулым годам павінен скласці 103 працэнты, а паслуг — 107. Неабходна таксама працаўладкаваць на нанава створаныя прадпрыемствы восемдзясят грамадзян і прыцягнуць у рэгіён прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове пяцьсот тысяч долараў ЗША. Гэта ключавыя паказчыкі. Ёсць і тры дадатковыя. У прыватнасці, на мінулагоднім узроўні застаецца толькі аб’ём будаўніча-мантажных работ. У рамках дзяржаўнага заказу мяркуецца ўзвесці 40-кватэрны жылы дом у курортным пасёлку Нарач. Будзе працягвацца і будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры да дамоў, іх газіфікацыя. А вось у вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі трэба прыбавіць 9,5 працэнта, у рознічным тавараабароце праз усе каналы рэалізацыі — 2,5. Другая лічба быццам і не з вялікіх, аднак для яе забеспячэння давядзецца парупіцца нямала і вельмі напружана, бо летась гандаль не выйшаў на вызначаныя параметры. Для выпраўлення сітуацыі прадугледжваецца развіваць яго інфраструктуру, адкрыць краму па вуліцы Крупскай у Мядзеле і фірменны павільён прадпрыемства меліярацыйных сістэм па продажы яек.
У вясенне-летні перыяд будзе арганізавана работа не менш трох дзясяткаў аб’ектаў дробнага рознічнага гандлю і выязнога на тэрыторыях здраўніц і навакольных пляжах. Больш актыўна работнікі прылаўка выкарыстаюць таксама розныя формы работы. Маецца на ўвазе правядзенне кірмашоў, распродажаў тавараў па зніжаных цэнах, школьных базараў. Далейшае развіццё ў магазінах атрымаюць рэалізацыя патрэбных насельніцтву рэчаў у крэдыт, аснашчэнне крам плацежнымі тэрміналамі для ажыццяўлення безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак. Прасоўванню на рынак тавараў, якія вырабляюцца ў раёне і вобласці, пасадзейнічае выязное абслугоўванне. У прыватнасці, таварыства “Занарацкі” прапануе каўбасныя вырабы ўласнай вытворчасці, унітарнае прадпрыемства “Ілаўскае” — чыпсы, павідла, джэмы, сокі і многае іншае, райПО — кандытарскія і швейныя вырабы. Прадпрыемства “Рэсінта Экспа” правядзе ўніверсальныя выстаўкі-кірмашы беларускіх тавараў “Нарачанскі сувенір” у курортным пасёлку з удзелам беларускіх вытворцаў тавараў лёгкай прамысловасці.
Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Апановіч, якая выступіла з дакладам, падмацаваным шматлікімі слайдамі, коратка спынілася і на выніках 2016-га. З пяці галоўных паказчыкаў значна перавыкананы чатыры: па экспарце тавараў, прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, інвестыцыях у асноўны капітал за кошт замежных крыніц і колькасці працаўладкаваных грамадзян на нанава створаныя рабочыя месцы. Не ўдалося справіцца толькі з заданнем па экспарце паслуг.
Прыярытэтнымі напрамкамі ў развіцці перапрацоўчых прадпрыемстваў стануць мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне, інтэнсіфікацыя вытворчасці, пашырэнне асартыменту прадукцыі, якая вырабляецца. Тэмп росту прамысловай прадукцыі на 2017 год па Мінскай вобласці ў параўнанне з леташнім прагназуецца на ўзроўні 102,5 працэнта. На гэту лічбу будуць арыентавацца і нашы арганізацыі, у першую чаргу — унітарнае прадпрыемства “Ілаўскае”. У сельскай гаспадарцы дамінуючая стаўка зроблена на павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці збожжавых і зернебабовых культур — 115,6 працэнта, малака — 108,6 і буйной рагатай жывёлы — 105,3 працэнта, умацаванне кармавой базы для грамадскага статка. Стратэгічным напрамкам застаецца таксама рэалізацыя мерапрыемстваў па аднаўленні пагалоўя свіней. Задача не з простых, аднак цалкам рэальная.
Далейшае развіццё малога і сярэдняга прадпрыемніцтва паспрыяе павышэнню канкурэнтаздольнасці эканомікі раёна, стане дадатковай крыніцай адкрыцця рабочых месцаў. У дадзеным выпадку маецца на ўвазе не толькі стварэнне новых вытворчасцей, але і рэканструкцыя, пашырэнне прадпрыемстваў, павелічэнне зменнасці на дзеючых. Сярэднямесячную заработную плату ў раёне ў 2017 годзе плануецца павысіць да 600,5 рубля. Гэта будзе забяспечвацца за лік апераджаючых тэмпаў росту прадукцыйнасці працы ў будаўніцтве, прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Прадугледжваюцца і іншыя меры. Сярод іх: уключэнне ў кантракты заахвочвальных выплат за выкананне мерапрыемстваў па энергазберажэнні, а кіраўнікоў, іх намеснікаў і галоўных спецыялістаў — гадавых і кароткатэрміновых бонусаў, за кошт павелічэння тарыфнай стаўкі першага разраду работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама пашырэння пераліку платных паслуг… Дасягненне ключавых паказчыкаў і забяспечыць у новым годзе прагназуемы эканамічны рост і павышэнне ўзроўню жыцця жыхароў азёрнага краю.
Як праінфармаваў затым начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Леанід Малец, на 2017 год прапануецца бюджэт па даходах і расходах у суме 36 мільёнаў 500 тысяч 485 рублёў. Асноўнымі крыніцамі яго фарміравання з’яўляюцца падаткі: падаходны з фізічных асоб, на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, прыбытак і іншыя ад выручкі пры рэалізацыі тавараў, работ і паслуг. У расходнай яго частцы дамінуюць першачарговыя траты — сродкі на выплату заработнай платы і налічэнні на яе, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, субсідзіраванне жыллёва-камунальных і транспартных паслуг, якія аказваюцца насельніцтву, фінансавая кампенсацыя арганізацыям, якія рэалізуюць насельніцтву паліўныя брыкеты і дровы па фіксаваных рознічных цэнах. Галіновая структура яе характарызуецца захаваннем сацыяльнай накіраванасці. Напрыклад, удзельная вага расходаў на адукацыю ў агульным аб’ёме бюджэту раёна складае 34,7 працэнта, на ахову здароўя — 23,5, на ўтрыманне ўстаноў культуры і правядзенне мерапрыемстваў у гэтай галіне — 4 працэнты… Пад два мільёны рублёў прадугледжваецца і на мерапрыемствы сацыяльнай палітыкі. Бюджэт раёна, хаця ён і сфарміраваны з улікам абмежаванай рэсурснай базы, дазволіць забяспечыць рэалізацыю дзяржаўных гарантый, фінансавую збалансаванасць і сацыяльную стабільнасць. Відавочна і тое, што фінансаванне па шэрагу расходаў сціплаватае. У прыватнасці, на  добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Аднак сітуацыя можа змяніцца да лепшага пры перавыкананні даходнай часткі бюджэту, што дазволіць накіраваць дадатковыя сродкі на вырашэнне найбольш злабадзённых пытанняў жыццядзейнасці Мядзельшчыны. І для гэтага трэба парупіцца ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, у кожным працоўным калектыве.
Павел ЖУКАЎ.


06 Студзень 2017.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў З пасяджэння райвыканкама

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

лебедзі на Мястры Касцёл у Засвіры   Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай  возера Мястра

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси