Навіны Мядзельшчыны

Вялікая ўвага ўдзяляецца перадсвяточнаму ўпрыгажэнню горада і гарадскіх пасёлкаў. Новыя ілюмінацыі з’явіліся на вуліцы 17 верасня і на плошчы Шаранговіча райцэнтра, дзе ўстаноўлена галоўная ёлка Мядзела. Яна вышынёй 14 метраў, а прывезена з вёскі Калінаўка Сваткаўскага сельсавета. Акрамя таго, новымі гірляндамі ўпрыгожаны ёлкі ў к. п. Нарач, г. п. Крывічы і Свір.
 ***
Як паведамілі з упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, за 2016 год выдадзена 48 пасведчанняў мнагадзетнай сям’і, 62 сем’ям назначаны сямейны капітал, 5 матуль узнагароджаны ордэнам Маці. 
 ***
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў працягвае віншаваць дзяцей-інвалідаў на даму з Каляднымі і навагоднімі святамі. У многіх арганізацыях праводзяцца таксама ранішнікі для дзяцей супрацоўнікаў.
 ***
Дзеці з мнагадзетных сем’яў у рамках акцыі “Прафсаюзы — дзецям” пабывалі на дабрачыннай ёлцы ў Палацы ветэранаў у сталіцы.
 ***
За 2016 год Мядзельскі музей Народнай славы наведалі каля 16000 чалавек. Былі сярод экскурсантаў і замежныя грамадзяне, якія прыязджаюць у Нарачанскі край на адпачынак. У тым ліку 90 дзяцей з Японіі, якія аздараўляліся ў НДЦ “Зубраня”, а таксама грамадзяне Расіі. За гэты перыяд было арганізавана 16 выстаў, з якіх 6 — з фондаў музея.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_06-040 Касцёл у Засвіры   на Блакітных азёрах        0-170

Пабрацімы Мядзела