Для пажылых і юных | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Для пажылых і юных

У панядзелак гасцей сустракалі ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла Мядзельскага ТЦСАН. Сюды завіталі старшыня рэспубліканскага аддзялення «Сяльчанка» Беларускага саюза жанчын Рэгіна Давідовіч, старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Някрэвіч, журналіст Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Святлана Башылава. Да іх далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева, дырэктар ТЦСАН Мікалай Маркевіч, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая і раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчыны» Ганна Падгол.
Госці прызнаваліся бабулям і дзядулям, што проста «захацелася вас убачыць і павіншаваць». Дзякавалі ім за доўгія гады працы, цікавіліся, ці памятаюць калядныя песні, распытвалі, як тут жывецца. Напрыканцы пажадалі здароўя, веры і цярпення і ўручылі салодкія пачастункі. Яшчэ ў аддзяленне завіталі з навагоднімі пажаданнямі Дзед Мароз і Снягурка.
А пражываючыя, як Надзея Міхайлаўна Януць, прызнаваліся: «Мы вас чакалі і дзякуем, што не забыліся на нас». А сваё аддзяленне шчыра называла «наш куточак».
— Дзякуй, што прыехалі, адведалі нас. Вельмі рады і будзем чакаць наступных Калядаў і Новага года, каб зноў да нас завіталі, — дзеліцца інвалід вайны Уладзімір Васільевіч Талайка.  — У нас тут вельмі добра. Усё чыста, парадак.
— Гэта традыцыйная справа перад Новым годам — прынесці людзям дабрыню і радасць, — расказвае наша зямлячка Рэгіна Давідовіч. — Падчас каляднай сустрэчы адразу завіталі да пажылых людзей, таму што яны дастойны большага, чым наша павага. А яны, як бачыце, рады любой сустрэчы з людзьмі, у іх такія адухоўленыя твары. Проста гэта сустрэча, мне здаецца, сагрэе іх душу ў гэтыя калядныя вечары.
У яшчэ адной установе чакалі гасцей з Мінска. У межах усебеларускай акцыі  «Нашы дзеці» яны наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі раёна. Прывезлі цацкі, канцылярскія прылады, салодкія пачастункі. Сустрэліся з дзецьмі, уручылі ім падарункі і павіншавалі з Новым годам. Сюды таксама завітаў Дзед Мароз са Снягуркай. Хто з дзяцей навагоднія вершы расказаў. Прытым, не толькі ціхенька дзядулю з велізарнай барадой, але і на ўсю краіну — бо іх запісвала Беларускае радыё.
Аляксандр ВЫСОЦКІ.
На здымку: фота на памяць з гасцямі, Дзедам Марозам і Снягуркай.
Фота аўтара.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   0-170 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси