1 студзеня — Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Паважаныя работнікі і ветэраны банкаўскай і фінансавай сферы раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам — Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
За сваю багатую яркімі падзеямі гісторыю банкаўскія і фінансавыя ўстановы былі і застаюцца аднымі з важнейшых фінансавых інстытутаў краіны, уносячы значны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі.
З года ў год нязменнымі застаюцца асноўныя прынцыпы работы банкіраў і фінансістаў — высокі прафесіяналізм, універсальнасць, надзейнасць, выдатны сэрвіс, сучаснасць і выгадныя ўмовы супрацоўніцтва.
Жадаем вам моцнага здароўя, радасці, сямейнага шчасця, дабра, невычарпальнага аптымізму, пастаянных кліентаў і надзейных партнёраў, поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Сядзіба Максіма Танка  Царква ў Слабадзе Касцёл у Шэметава   Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела