Калектыў аднадумцаў

З добрым настроем сустракаюць сваё прафесійнае свята работнікі фінансавага аддзела райвыканкама. А займаюцца яны планаваннем і выкананнем бюджэту раёна, кантролем за мэтавым і эфектыўным расходаваннем грашовых сродкаў.
— Калектыў наш невялікі, дружны, зладжаны, — кажа начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Леанід Малец. — Кожны спецыяліст здольны вырашаць пастаўленыя задачы. Выпадковых людзей у нас няма. Усе добрасумленна, адказна выконваюць ускладзеныя абавязкі. Наша работа звязана з лічбамі, якія ў абавязковым парадку разлічваюцца і аргументуюцца. Інакш і быць не можа, бо за кожнай з іх стаіць работа сфер, якія фінансуюцца з бюджэту, — аховы здароўя, адукацыі, культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай абароны, фізкультуры і спорту, рэалізацыя сацыяльных праграм і праектаў. Таму ад спецыялістаў аддзела патрабуецца кампетэнтнасць, уважлівасць і вялікая адказнасць, а таксама аналітычны склад розуму, уменне хутка аперыраваць лічбамі. Ну і, вядома, трэба любіць справу, якой займаешся, інакш нічога не атрымаецца.
З далейшай размовы з кіраўніком фінансавага аддзела райвыканкама даведалася, што сярод членаў калектыву як вопытныя супрацоўнікі, так і маладыя. Сярод спецыялістаў з вялікім вопытам работы намеснік начальніка Вольга Геронік і галоўны эканаміст Галіна Кажэўнікава. Абедзве з 1983 года працуюць у фінансавай сістэме. Няма нараканняў і на работу маладых супрацоўнікаў — Наталлі Шусціцкай і Анжэлы Тачыцкай, якія практычна з першых дзён уліліся ў калектыў і знайшлі сабе аднадумцаў. На сваім месцы тут і Таццяна Малевіч. Яна, дарэчы, некалі была ў фінаддзеле машыністкай. Пасля некаторы час працавала ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мядзельскім раёне. А калі яе запрасілі на работу ў фінаддзел, ахвотна прыняла прапанову, аб чым зараз не шкадуе. Са станоўчага боку ахарактарызаваў Леанід Паўлавіч таксама загадчыка сектара бюджэтнага планавання і выканання бюджэту Алену Маркевіч і загадчыка сектара-галоўнага бухгалтара Таццяну Трэнькову. Ды і пра Леаніда Мальца водгукі сярод падначаленых самыя цёплыя. Усе называюць яго выдатным кіраўніком, чалавекам шчырым, уважлівым, добразычлівым,  да якога можна смела звярнуцца як па рабоце, так і па асабістым пытанні, і атрымаць падтрымку, слушную параду.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: работнікі фінансавага аддзела райвыканкама.
Фота Аляксандра Высоцкага.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Крывічах Касцёл у Мядзеле  wjx6x-f4hhi _06-040

Пабрацімы Мядзела