Мы кліентам заўжды рады!

2016 год для нашай сістэмы — юбілейны: “Белаграпрамбанк” адзначыў сваё 25-годдзе. На працягу ўсяго года ўстанова выступала арганізатарам цікавых мерапрыемстваў і акцый, сацыяльных і дабрачынных праектаў, рэкламных гульняў і конкурсаў пад агульнай назвай “25 добрых спраў”.
Калектыў цэнтра падтрымаў дабрачынную эстафету з размяшчэннем у сетцы інтэрнэта роліка “А што можаш ты?” з заклікам прадоўжыць карпаратыўным і прыватным кліентам дабрачынную акцыю па зборы грашовых сродкаў для набыцця рэабілітацыйнага трэнажора для ДУ “Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў”. Дарэчы, удзел у ёй прынялі і ўсе нашы работнікі, добраахвотна пералічыўшы грашовыя сродкі для гэтай мэты.
Дзейнасць разлікова-касавага цэнтра вядзецца па двух накірунках: абслугоўванне карпаратыўных кліентаў і аказанне рознічных паслуг прыватным асобам. Так, аддзел рознічных паслуг спецыялізуецца на рабоце з фізічнымі асобамі. Тут першымі сустракаюць кліентаў, больш іншых працуюць з людзьмі і аказваюць самую вялікую колькасць паслуг. Гэты аддзел найбольш разнапланавы па абавязках, самы шматлікі па колькасці і самы малады па ўзросце. Цярпенне, добразычлівасць, увага і асабістая абаяльнасць уласцівы кансультанту Любові Качарго. Многія, верагодна, мелі справу і змаглі ацаніць прафесіяналізм спецыяліста па аперацыйна-касавай рабоце Наталлі Кавалёнак.
Для прадастаўлення поўнага комплексу паслуг юрыдычным асобам створаны аддзел кліенцкага менеджменту і аддзел разлікаў, якія можна смела назваць камандай прафесіяналаў. Супрацоўнікі аддзела кліенцкага менеджменту ажыццяўляюць крэдытаванне дзяржпраграм у аграпрамысловым комплексе, а таксама інвестыцый. З 2016 года працуе праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, якая прапаноўвае максімальна прывабныя ўмовы па крэдытных прадуктах для гэтага сектара эканомікі. І ў надыходзячым годзе мы будзем  рабіць стаўку на малы і сярэдні бізнес, бо прыватны сектар лягчэй адаптуецца да работы ў новых умовах. У кола абавязкаў работнікаў аддзела ўваходзіць таксама прыцягненне арганізацый на абслугоўванне. Многія кліенты карыстаюцца такімі банкаўскімі паслугамі, як Банк-кліент, Інтэрнэт-кліент, SMS-банкінг. Спецыялісты аддзела Аксана Атарава, Іна Шпілеўская дапамагаюць укараняць прагрэсіўныя формы работы ў дзейнасць нашых кліентаў, аказваюць ім граматныя кансультацыі. Кожны з супрацоўнікаў падраздзяленняў адказвае за даручаны ўчастак і ўносіць свой уклад у агульную справу. Усім уласціва высокая адказнасць, кампетэнтнасць, уменне дакладна вызначаць абавязацельствы, якія на сябе прымаюць. Дапамагае і любоў да работы. Менавіта з любоўю падыходзяць да выканання ўскладзеных абавязкаў начальнік аддзела Таццяна Шылько, спецыялісты па актыўных банкаўскіх аперацыях Галіна Субач, Аксана Каркоцкая, якія ахвотна свае веды і вопыт перадаюць маладым супрацоўнікам.
Паважаныя калегі, дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Наша штодзённая праца забяспечвае бесперабойныя  разлікі суб’ектаў гаспадарання, а прадукты і паслугі з кожным днём становяцца ўсё больш запатрабаванымі ў прыватных кліентаў. Жадаю вам, вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, надзейных дзелавых партнёраў, а нашым кліентам — эканамічнага росту, развіцця і фінансавага дабрабыту.
А. ШЫДЛОЎСКАЯ.
Начальнік разлікова-касавага цэнтра № 37 у г. Мядзел ААТ “Белаграпрамбанк”-Мінскае абласное ўпраўленне.
На здымку: супрацоўнікі аддзела кліенцкага менеджменту.
Фота Аляксандра Высоцкага.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

img_4257 Сядзіба Максіма Танка  Касцёл у Мядзеле  0-178

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси