Актыўныя і крэатыўныя

Менавіта такія якасці ўласцівы работнікам цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк”. А значыць, і супрацоўнікам аддзела карпаратыўнага бізнесу.
— На разлікова-касавым абслугоўванні ў нашым цэнтры знаходзіцца звыш 400 кліентаў. А гэта юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з розных галін эканомікі, — кажа дырэктар Таццяна Бірала. — Улічваючы, што рэпутацыя, надзейнасць і лаяльнасць — каштоўнасці, якія ва ўмовах канкурэнцыі, якая абвастраецца, выходзяць на першы план, работнікі аддзела карпаратыўнага бізнесу разумеюць, што кліент — раўнапраўны партнёр, і так да яго стараюцца адносіцца. Індывідуальны падыход, давер і адкрытасць у партнёрскіх адносінах — асноўныя прынцыпы ў рабоце з наведвальнікамі ўстановы. Таму ўсе спецыялісты імкнуцца працаваць так, каб не было скаргаў і нараканняў з боку кліентаў.
— Яны заўсёды ветлівыя і ўважлівыя, — да нашай размовы далучаецца намеснік дырэктара Святлана Сіманава. — Больш таго, стараюцца зацікавіць наведвальнікаў і прадаставіць ім шырокі спектр банкаўскіх прадуктаў і паслуг, якія адпавядаюць сучасным стандартам якасці. Дарэчы, з мэтай стварэння спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў банку з 2015 года дзейнічае праграма падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу. У рамках яе на выгадных умовах выдаюцца крэдыты не толькі для стварэння пазаабаротных актываў, але і для цякучай дзейнасці.
Кіраўніцтва ўстановы ўвогуле з цеплынёй гаварыла пра супрацоўнікаў аддзела карпаратыўнага бізнесу. Не ўстрымалася, папрасіла назваць іх прозвішчы. І пачула, што аддзел узначальвае Дзяніс Кушнер — чалавек шчыры, адказны і кампетэнтны. Яго намеснікам цяпер з’яўляецца Мая Машко. Акрамя таго, там працуюць галоўнымі спецыялістамі Ала Чарняўская, Святлана Казачынская, Яўгенія Чайкоўская, Марына Бурляева і спецыялістам 1 катэгорыі Наталля Шчарбакова. А Ларыса Чаркасава, якая да нядаўняга часу была намеснікам начальніка аддзела, зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за маленькай дачушкай. Напрыклад, у Алы Генадзьеўны стаж работы ў “Беларусбанку” складае 20 год. Ды і астатнія далёка не навічкі. Не зважаючы на вялікі аб’ём работы, жанчыны стараюцца не падвесці свайго кіраўніка, даручаныя задачы выконваюць адказна, добрасумленна.
Напрыканцы нашай размовы дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг выказала ўдзячнасць кліентам за цеснае супрацоўніцтва і вернасць банку. Павіншавала з Калядамі і Новым годам. Пажадала, каб надзеі і мары сталі рэальнасцю, а Новы год прынёс у сем’і мір, здароўе, згоду і каханне.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
На здымку: спецыялісты аддзела карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг № 619 г. Мядзел філіяла № 601 ААТ “ААБ “Беларусбанк”.
Фота Аляксандра Высоцкага.


30 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        06-012 img_4257 Касцёл у Мядзеле

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси