Навіны Мядзельшчыны

“Крывіцкае рознічна-гандлёвае прадпрыемства” працягвае радаваць скідкамі. У чацвер, 29 снежня, цэны на навагоднія тавары будуць зніжаны на 25 працэнтаў, а на астатні асартымент на 20 працэнтаў. Акцыя будзе дзейнічаць ва “Універмагу” Мядзела, к. п. Нарач і г. п. Свір, магазінах “Мэбля” і “Чароўнае дзяцінства” райцэнтра, “Прамтавары” аг. Нарач, Будслаў і Княгінін, “Будматэрыялы” курортнага пасёлка, “Будаўнік” і гандлёвым цэнтры г. п. Крывічы.
 ***
Да таго ж, у аўторак, 27 снежня, з 17 да 21 гадзіны ва “Універмагу” райцэнтра, к. п. Нарач і г. п. Свір, “Прамтаварах” аг. Нарач і Будслаў, а таксама магазіне “Будаўнік” і гандлёвым цэнтры г. п. Крывічы пройдзе “Ноч падарункаў” (цэны будуць зніжаны на 25%). Па 31 снежня ў магазінах “Родны кут” к. п. Нарач, г. п. Свір і Крывічы, а таксама “Галінка бэзу” райцэнтра 10-працэнтная скідка на навагодні асартымент дзейнічае штодня. А ў краме “Чароўнае дзяцінства” горада Мядзел па нядзелю ўключна праходзіць акцыя “Дары дабро — стань Дзедам Марозам”.
 ***
У лістападзе на Мядзельшчыне заключана 10 шлюбаў. Пра гэта паведамілі з аддзела загс райвыканкама.
 ***
Днямі ў Пастаўскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з нашым земляком Аляксандрам Быкавым. Творца пазнаёміў прысутных (а імі ў асноўным сталі бібліятэкары суседняга раёна) са сваёй новай кнігай “І тым не менш…”. Прагучалі новыя вершы, пародыі, жадаючыя маглі набыць экзэмпляр.
 ***
У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі “Бяспечны Новы год!” супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі санаторыі. Там нагадалі асноўныя правілы бяспечнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі, устаноўкі і эксплуатацыі ёлкі.


23 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

_dsc1133-3 возера Мястра Касцёл у Мядзеле  223_

Пабрацімы Мядзела