І вось ён — ЧЭМПІЁН!

У першым паўфінале міжрэгіянальнага турніру па міні-футболе 16 снежня  «Спадарожнік» згуляў з «Паставамі». Пастаўчане спачатку матчу завалодалі ініцыятывай, пісьменна арганізавалі атакі. У выніку выйгралі 7:3.
Назаўтра гулялі «ФАЦ» з «Фламетрам» з Вілейкі. Гульня выдалася напружаная. Пасля першага тайма лік быў роўны 2:2.
У другім госці вырваліся наперад, але мядзяльчане зраўнялі лік. Далей каманды больш увагі ўдзялялі абароне, стараліся не памыліцца. Асноўны час так і завяршыўся ўнічыю 3:3. А ў серыі пенальці гульцы «ФАЦа» былі дакладнымі і перамаглі 3:1.
— За лік чаго ўдалося выйграць у моцнага саперніка: усё ж «Фламетр» групавы раўнд завяршыў на першым месцы? — пытаю ў капітана каманды «ФАЦ» Кірыла Сенева.
— Сабраліся, настроіліся на гульню, трэніраваліся часта. Гэта ўсё дало плён. Бо і мы, і сапернікі саступаць не хацелі. Усе ж складаны турнір прайшлі.
У асноўны час у мядзяльчан два галы забіў Кірыл Сенеў, адзін — Аляксандр Рамбальскі.
Такім чынам, у матчы за трэцяе месца гуляюць «Спадарожнік» і «Фламетр». А чэмпіёнства аспрэчваюць «ФАЦ» і «Паставы». Прычым, гэтыя каманды занялі толькі пятае і шостае месцы ў групавым раўндзе. Паміж сабой у першым туры яны згулялі ўнічыю 2:2.
Увечары ў сераду вызначыўся чэмпіён. Ім стала каманда  «Паставы», якая перамагла ў фінале 3:2. Падрабязней пра вырашальны матч і іншыя вынікі міжрэгіянальнага турніру чытайце ў наступным нумары.
Аляксандр ВЫСОЦКІ. 
На здымку: галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Русак.
Фота аўтара.


23 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Спорт

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Фотападарожжа

 возера Мястра  Царква ў Слабадзе Касцёл у Засвіры   Царква ў Крывічах

Пабрацімы Мядзела