Пытанне юрысту

Як атрымаць даплату за сумяшчэнне?

Работадаўца перастаў налічваць даплату за сумяшчэнне. Выконваю работу па сваёй пасадзе і па вакантнай пасадзе свайго падначаленага. Загаду аб адмене сумяшчэння няма. Проста не аплачваюць. Што можна зрабіць у такой сітуацыі?
Анатолій Валянцінавіч.
На пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
—  Згодна з артыкулам 67 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, работніку, які выконвае  ў аднаго і таго ж наймальніка нароўні са сваёй асноўнай работай, абумоўленай працоўным дагаворам, дадатковую работу па іншай пасадзе (прафесіі) альбо абавязкі работніка, які часова адсутнічае, без вызвалення ад сваёй асноўнай работы на працягу ўстаноўленай заканадаўствам працягласці рабочага дня (рабочай змены), ажыццяўляецца даплата за сумяшчэнне прафесій (пасад), пашырэнне зоны абслугоўвання (павелічэнне аб’ёму выконваемых работ) альбо выкананне абавязкаў работніка, які часова адсутнічае. Пры гэтым памеры даплат за сумяшчэнне прафесій (пасад), пашырэнне зоны абслугоўвання (павелічэнне аб’ёму выконваемых работ) альбо выкананне абавязкаў работніка, які часова адсутнічае, устанаўліваюцца наймальнікам па пагадненні з работнікам, а для бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыроўнены па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, — урадам Рэспублікі Беларусь альбо ўпаўнаважаным органам.
Поўная адсутнасць аплаты за работы, якія выконваюцца, з’яўляецца парушэннем наймальнікам працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Як варыянт  выхаду з сітуацыі, якая склалася, магу рэкамендаваць вам напісаць на імя наймальніка  і зарэгістраваць у прыёмнай службовую (дакладную) запіску аб неабходнасці адмены загаду ў сувязі са спыненнем налічэння даплаты за сумяшчэнне (пашырэнне зоны абслугоўвання) і аб аплаце работ па пасадзе, якую сумяшчалі, выкананых вамі ў перыяд дзеяння загаду.  Копію запіскі з прастаўленым уваходным нумарам арганізацыі пакіньце сабе, і, у выпадку адсутнасці належнай рэакцыі наймальніка на атрыманы ад вас дакумент, маеце права спыніць выкананне абавязкаў па пасадзе, якую сумяшчаеце, а таксама на падставе артыкула 236 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь звярнуцца ў камісію па працоўных спрэчках у арганізацыі для вырашэння пытання адносна недаатрыманай вамі заработнай платы.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


16 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

0-170  возера Мястра  84 Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси