Перш за ўсё — прафілактыка | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Перш за ўсё — прафілактыка

За апошнія гады рак малочнай залозы стаў лідарам сярод анкалагічных захворванняў у свеце і дыягнастуецца ў 11% жанчын. Гэта несуцяшальная статыстыка, на жаль, працягвае расці, павялічваючыся штогод на 1,2%.
Пытанне лячэння раку грудзей сягоння актуальнае. Але любое захворванне лягчэй папярэдзіць. Таму прафілактыка не менш важная. Меры яе заключаюцца ў тым, каб не дапусціць або пазбягаць тых парушэнняў у развіцці жаночых функцый, якія павялічваюць рызыку захворвання.
Перш за ўсё, кожная жанчына павінна ведаць пра адхіленні ў развіцці менструальнай, палавой, дзетароднай і лактацыйнай функцый, якія могуць павялічыць рызыку развіцця раку малочнай залозы, і з улікам іх прытрымлівацца наступных правілаў:
- весці рэгулярнае палавое жыццё ва ўмовах сужэнства, бо гэта добра адбіваецца на здароўі;
- першую цяжарнасць, якая заканчваецца родамі, мэтазгодна мець да 30 год;
- не адмаўляцца ад кармлення грудзьмі;
- своечасова звяртацца да ўрача пры парушэннях менструальнага цыкла ва ўзросце да 45 год (да клімактэрычнага перыяду);
- зменшыць уплыў канцэрагенаў, адмовіцца ад курэння;
- рэгулярна (штомесяц пасля менструацыі) самастойна даследаваць малочныя залозы. Форма, сіметрычнасць, наяўнасць ямак, ушчыльненняў;
- захоўваць малочныя залозы ад удараў, сціскання. Ва ўсіх выпадках, калі механічныя траўмы выклікалі ўшчыльненні, прыпухласць, трэба неадкладна звяртацца да ўрача.
Усе гэтыя меры адносяцца да першаснай прафілактыкі раку грудзей, накіраванай на папярэджанне хваробы.
Другасная прафілактыка (скрынінг) заключаецца ў даследаванні з мэтай выяўлення хваробы перш, чым з’явяцца клінічныя сімптомы. З гэтым выдатна спраўляецца мамаграфія, з дапамогай якой удаецца выявіць паталагічныя змяненні яшчэ да таго, як іх можна прашчупаць пры аглядзе. Таксама сюды ўваходзяць дыягностыка і лячэнне захворванняў, якія лічацца перадракавымі (мастапатыі, фібраадэномы).
Жанчынам пасля 45 год мамаграфію рэкамендуецца рабіць штогод. Больш маладым — можна праходзіць яе радзей, калі яны не адносяцца да групы рызыкі.
Не менш інфарматыўным метадам з’яўляецца ультрагукавое даследаванне малочных залоз, дзякуючы якому можна выявіць зусім маленькую пухліну (3-5 мм).  Звычайна яго праводзяць на 5-7 дзень менструальнага цыкла.
Калі рак выяўлены на ранняй стадыі, лячэнне станоўчае. Сярод жанчын, якія праходзяць рэгулярныя прафілактычныя агляды, у тым ліку і самадаследаванне, смяротны зыход здараецца на 30-50% радзей, чым сярод недаследаваных.
М. Мароз.
Урач-анколаг Мядзельскай ЦРБ.


16 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Медыцына

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        на Блакітных азёрах        возера Глубелька від на Мядзел

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси