Добрая справа – гарачая кава!

А ЯШЧЭ калі са свежай выпечкай ды за столікам у цёплым памяшканні, прыйшоўшы з марозу! Зараз гэта можна зрабіць і ў гарадскім гастраноме “Галінка бэзу”, дзе на мінулым тыдні адкрылася кафейня “Асалода”. Кідаецца ў вочы шырокі асартымент кандытарскіх вырабаў на сучасна аформленых вітрынах, невялікія столікі каля з густам аздобленых вокнаў, а водар кавы распаўсюджваецца па іншых аддзелах магазіна. Пра новы аб’ект гандлю расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання ПУП “Крывіцкае РГП” Юлія БРОЎКА:
— Кафейня “Асалода” прапаноўвае вырабы двух нашых кандытарскіх цэхаў — мядзельскага і нарацкага. Прадукцыя тут на любы густ: булачкі, крэмавыя вырабы, “пясочка”, піцы, чабурэкі і іншае. І дзіця будзе задаволена, і пажылы чалавек. Можна заказаць кубачак чаю, ёсць і асартымент кавы, нерастваральнай у тым ліку. Прадукцыя свежая, завозіцца з раніцы, тыдзень працы паказаў, што людзі з задавальненнем яе набываюць — вечарам амаль нічога не застаецца. Абслугоўвае пакупнікоў Наталля Саук, якая і булачку падасць, і чай зробіць, а таксама “Прыемнага апетыту!” пажадае.
Ветлівасць Наталлі адзначыў і адзін з наведвальнікаў кафейні, якога засталі за кубкам кавы:
— А яшчэ тут акуратна, чыста, утульна і цёпла, — кажа мінчанін Сяргей Арцёменка. — І абслугоўванне на ўзроўні. Дзякуй!
Іна ЯРЧАК.

 Фота Аляксандра Высоцкага.


05 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Гандаль

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

возера Глубелька 0-178 Лебедзі на Нарачы Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси