НЕ ІГНАРАВАЦЬ УНУТРАНЫЯ РЭЗЕРВЫ

ВОСЬ і яшчэ адзін год набліжаецца да завяршэння. У распараджэнні гаспадарнікаў застаецца толькі снежань. Самы час прааналізаваць зробленае, ды, у выпадку неабходнасці, пастарацца па максімуму кампенсаваць недавыкананне вытворчых заданняў, каб дастойна ўвайсці ў чарговы, дзве тысячы семнаццаты. Якраз у такім ракурсе і вялася размова ў мінулую пятніцу на пашыраным пасяджэнні райвыканкама пры падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны за дзевяць месяцаў 2016 года. Калі ўвогуле, яны пакідаюць супярэчлівае ўражанне. Так, з васьмі паказчыкаў прагнозных параметраў выкананы чатыры. Роўна палавіна. Як прагучала ў дакладзе намесніка старшыні райвыканкама Наталлі Апановіч, наш азёрны край нашмат перасягнуў намечаныя мэты па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, інвестыцыях у асноўны капітал за кошт замежных крыніц, колькасці працаўладкаваных грамадзян на нанава створаныя рабочыя месцы. А яшчэ аб’ём будаўніча-мантажных работ пры заданні 102 склаў да адпаведнага ўзроўню мінулага года 148,2 працэнта. Разам з тым, засталіся недавыкананымі прагнозныя паказчыкі па экспарце тавараў і паслуг, рознічным тавараабароце. Усяго адну дзясятую працэнта “не дацягнулі” і па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі.
На развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы раёна выкарыстана 46,5 мільёна рублёў інвестыцый альбо 171,9 працэнта да ўзроўню трох першых кварталаў мінулага года. З агульнага аб’ёму больш за палавіну іх накіравана на будаўніча-мантажныя работы. Прамысловай прадукцыі за дзевяць месяцаў выпушчана на 13 мільёнаў рублёў. У супастаўных цэнах гэта 89,2 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года пры заданні 100,6. Асноўная прычына — у значным зніжэнні аб’ёмаў выпуску пладовых він на ўнітарным прадпрыемстве “Ілаўскае”. І хаця там змаглі на трэць павялічыць вытворчасць садавінна-агароднінных кансерваў, малюнак застаўся непрывабны, бо гадавое заданне па грашовай выручцы рэалізавана за тры кварталы ўсяго на 60,8 працэнта. Такім чынам, недабор фінансаў ушчыльную наблізіўся да трох мільёнаў рублёў. Наталля Расціславаўна заўважыла: апошніх пару месяцаў вытворчыя справы на прадпрыемстве маюць тэндэнцыю да паляпшэння. Аднак, з улікам вялізнага адставання, ужо зараз відавочна, што і па году там прагрэсу не прадбачыцца.
Вялікае адставанне і па экспарце паслуг. Без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, ён склаў 2 мільёны 839,5 тысячы долараў ЗША — 89,2 працэнта пры прагнозе 109,5. Тое ж і з рознічным тавараабаротам. Калі ў грамадскім харчаванні забяспечана прыбаўка, то па харчовых і прамысловых таварах назіраецца заўважнае скарачэнне аб’ёмаў рэалізацыі.
Ад ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці сем арганізацый атрымалі страты ці кожная чацвёртая ад улічваемых. Самыя вялікія яны на свінакомплексе “Брусы” — 1 мільён 309 тысяч рублёў, у таварыствах “Пруднікі-Агра” — 748, “Слабадская зара” — 433 і “Мядзелаграсэрвіс” — 384 тысячы рублёў. Чысты прыбытак у цэлым па раёне склаў 999 тысяч рублёў, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 1 працэнт. Адзначаны таксама стабільны рост заработнай платы. Па выніках дзевяці месяцаў яна ўзрасла ў параўнанне з мінулым годам на 9,5 працэнта і дасягнула 582,4 рубля. Найбольшы ўзровень заробкаў у Маладзечанскім філіяле Мінскага абласнога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і кадастры — 1227,8 рубля, філіяле ашчаднага банка “Беларусбанк” — 1076,9 і санаторыі “Прыазёрны” — 849,3 рубля. У разы яны ніжэйшыя ў таварыствах “Мядзелаграсэрвіс”, “Пруднікі-Агра”, “Будслаўскае”, “Слабадская зара” — на ўзроўні 313-332 рублі…
Асноўнага дакладчыка істотна дапоўнілі па сваіх сферах дзейнасці намеснікі старшыні райвыканкама Іна Барыева і Віктар Сіськевіч. На выніках работы аграпрамысловага комплексу больш падрабязна спынілася начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталія Зямчонак. Яна адзначыла, што ў раслінаводстве сёлета вызначальныя паказчыкі горш леташніх, затое ў жывёлагадоўлі забяспечаны добры тэмп росту — 114,4 працэнта. У гэтай галіне звыш задання атрымана прадукцыі на 2,3 мільёна рублёў. Увогуле ж, намечанага не дасягнула большасць таварыстваў — “Сваткі” і “Занарацкі”, “Свір-Агра” і “Зані”, “Слабадская зара” і “Нарацкая Ніва 2004”, Нацпарк “Нарачанскі” і СГФ “Дзягілі”. Рэнтабельнасць продажаў у сельскагаспадарчых арганізацыях даведзена ў памеры 0,6 працэнта. Але рэальна яна куды горшая — мінус 18,6 працэнта. І зусім благая ў таварыствах “Зані” — мінус 59,2 працэнта, “Слабадская зара” — 40,1 і “Пруднікі-Агра” — мінус 38,4 працэнта. Як кажуць, беспрасветныя страты.
Былі таксама заслуханы справаздачы кіраўнікоў таварыстваў “Сваткі” Мікалая Вараб’я, “Занарацкі” Аляксандра Бачко, “Свір-Агра” Генадзія Юхно, дырэктараў унітарнага прадпрыемства “Ілаўскае” Андрэя Януковіча і санаторыя “Нарачанка” Леаніда Скібы. Пры гэтым старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка падкрэсліў, што ў рабоце гаспадарак трэба больш поўна выкарыстоўваць наяўныя рэзервы па павелічэнні вытворчасці прадукцыі. У прыватнасці, сёлета нарыхтавана значна больш кармоў, аднак належнай аддачы ад іх на шэрагу ферм не назіраецца. Па-другое, прыбаўку ў зарплаце неабходна жорстка ўвязваць з ростам прадукцыйнасці працы. Нікуды не варта, калі на яе ў агульнай выручцы прыпадае больш за 40 працэнтаў, у той час як эканамічна аптымальны нарматыў не больш за 25. Нямала слушных заўваг па шляхах паляпшэння сацыяльна-эканамічнага развіцця Мядзельшчыны выказаў таксама намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Віктар Сірэнка, які прыняў актыўны ўдзел у рабоце пасяджэння. Па яго выніках прынята разгорнутае рашэнне.
Перш за ўсё адзначана эфектыўная праца па эспарце паслуг галоўнага ўрача санаторыя “Спадарожнік” Уладзіміра Сяржанта, а тавараў — кіраўніка сялянскай гаспадаркі “Антэй-Сад” Віктара Чабатара, дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю “Віка-аўта” Казіміра Куцкевіча; па выкананні заданняў па рознічным тавараабароце — дырэктара магазіна “Еўраопт” у Мядзеле Інэсы Апановіч, загадчыцы цэнтральнай раённай аптэкі № 131 Алены Захарэвіч; па вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі — выконваючага абавязкі дырэктара АСП “Вузлянка” Сяргея Кірыленкі. У той жа час работа асобных кіраўнікоў таварыстваў па тэмпах росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі прызнана нездавальняючай — “Нарацкая Ніва 2004” Івана Яўсейчыка, “Слабадская зара” Сяргея Роўды, “Зані” Уладзіміра Шмары і сельскагаспадарчага прадпрыемства Нацпарку “Нарачанскі” Мікалая Мягкова; па выкананні заданняў па экспарце паслуг — галоўных урачоў санаторыяў “Нарачанскі бераг” Віктара Кажэўнікава, “Нарач” — Мікалая Стральца і дырэктара санаторыя “Нарачанка” Леаніда Скібы; па тэмпах росту аб’ёмаў рознічнага тавараабароту — старшыні праўлення раённага спажывецкага таварыства Аксаны Грузд, дырэктараў унітарнага прадпрыемства “Ілаўскае” Андрэя Януковіча, санаторыя “Нарачанка” Леаніда Скібы і ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга” Віктара Васілевіча. Некаторых з кіраўнікоў таварыстваў за парушэнне тэрмінаў выплаты заработнай платы чакае дысцыплінарная адказнасць. Апрача шэрагу канкрэтных даручэнняў кадрам, ад усіх зацікаўленых патрабавана таксама прыняць вычарпальныя меры па ліквідацыі дапушчанага адставання і забеспячэнні безумоўнага выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на гэты год.
Павел ЖУКАЎ.


05 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў З пасяджэння райвыканкама

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Касцёл у Засвіры   _dsc1133-3 0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси