Пытанне – юрысту

Ці могуць мяне выселіць са службовага жылля?

Я — інвалід другой групы. Скажыце, калі ласка, ці могуць мяне выселіць з дзяржаўнага службовага жылля па прычыне звальнення з работы?
Леанід.
На гэта пытанне адказвае адвакат юрыдычнай кансультацыі раёна Андрэй САВАСЦЯН:
—  Згодна з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 года № 563 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін” службовыя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду належаць уключэнню ў склад жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання з 1 красавіка 2014 года.
Пунктам 92 названага вышэй Указа ўстаноўлена, што наймальнікі жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання належаць высяленню з займаемых жылых памяшканняў з усімі пражываючымі з імі членамі сям’і без прадастаўлення іншых жылых памяшканняў у выпадку спынення працоўных (службовых) адносін з арганізацыяй, якая прадаставіла ім гэта жылое памяшканне.
Аднак, у сілу пункта 3 артыкула 221 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, са службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, прадастаўленага да 8 красавіка 2006 года, не могуць быць выселены без прадастаўлення іншага жылога памяшкання тыпавых спажывецкіх якасцей, наймальнікі  службовых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія сталі інвалідамі па прычыне ранення, кантузіі, калецтва, прафесіянальнага захворвання, атрыманых  пры выкананні вытворчых альбо службовых абавязкаў.
Такім чынам, калі службовае жылое памяшканне было вам прадастаўлена  да 8 красавіка 2006 года, а інваліднасць  атрымалі пры выкананні вытворчых альбо службовых абавязкаў, то ваша высяленне па прычыне спынення працоўных адносін з  арганізацыяй будзе магчыма толькі пры ўмове прадастаўлення вам у карыстанне іншага жылога памяшкання.
Падрыхтавала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.
Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.


02 снежня 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Пытанне юрысту

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

на Блакітных азёрах        Сядзіба Максіма Танка  0-178 Касцёл у Засвіры

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси