У нашай слаўнай зямлячкі народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч – юбілей. Віншуем!

Паважаная Марыя Георгіеўна ЗАХАРЭВІЧ!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды юбілейнага Дня нараджэння!
Жыхары Мядзельскага раёна ганарацца Вамі  як таленавітай зямлячкай і заўсёды рады бачыць Вас  на роднай зямлі.
Мы захапляемся шматграннасцю Вашай творчай дзейнасці, жаданнем данесці да народа лепшыя дасягненні мастацтва, жыццёвага вопыту, высокія маральныя якасці Чалавека. Вы стварылі ў тэатры, на радыё і тэлебачанні шэраг запамінальных жаночых вобразаў, якія прыцягваюць цэласнасцю характару, душэўнай шчодрасцю і чысцінёй.
Вы з’яўляецеся для маладога пакалення артыстаў выдатным прыкладам нястомнага творчага служэння тэатру.
Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Міру і згоды Вам і Вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
***
Паважаная і любімая намі Марыя Георгіеўна Захарэвіч!
Сардэчна віншуем Вас са слаўным юбілеем!
Вельмі рады, што на адрэзку вечнасці час выбраў нас для сустрэчы з Вамі і Вашым талентам. Мы жывімся Вашай нястомнай энергіяй, бяром прыклад адносін да людзей, да абранай працы, да роднага куточка, дзе нарадзіўся і вырас. На сцэне, у кіно, радыёэфіры вы — Прыма, а ў выпрабавальных  жыццёвых варунках — Чалавек з вялікай літары, які ўмее дарыць спагаду і любоў. І ў гэтым таксама Ваш непаўторны талент!
Марыя Георгіеўна, зычым Вам здароўя і плёну, сонечных зямных дзён. І калі кожнаму з нас спрадвечны плёскат хваль Нарачанскіх і сёння нагадвае пра таямнічую плынь чалавечага існавання, пра ўласную адказнасць за тое, які след пакінем на зямлі — то перад Вамі ўдзячна схіляецца кожны дзявяты вал беларускага возера-мора… Вялікі дзякуй за тое, што Вы ў нас ёсць, і яшчэ раз з юбілеем!
Калектыў рэдакцыі газеты “Нарачанская зара”.


28 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Культура

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

від на Мядзел Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай Царква ў Крывічах Касцёл у Шэметава

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси