Навіны Мядзельшчыны

ЗАЎТРА ў Доме культуры гарадскога пасёлка Крывічы ў 17 гадзін распачнецца VII фестываль выканаўцаў эстраднай песні «Шансон збірае сяброў».
 ***
У МІНУЛУЮ нядзелю ў к. п. Нарач прайшоў традыцыйны шахматны турнір з удзелам аматараў гэтай гульні Мядзельшчыны. Пераможцам яго другі раз запар стаў Мікалай Дудкоў з аграгарадка Слабада.
 ***
20 ЛІСТАПАДА, у міжнародны дзень дзяцінства, у Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня» адбыўся адкрыты мікрафон «Дарослыя і дзеці дзейнічаюць разам». Удзельнікі профільнай змены «Заўжды гатовы!» змаглі задаць пытанні старшыні Цэнтральнага савета грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» Вікторыі Менанавай, дырэктару НДЦ «Зубраня» Надзеі Ануфрыевай, заслужанай артыстцы Беларусі Наталлі Тамела, палітычнаму аглядальніку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Андрэю Крывашэеву, намесніку старшыні Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў Пятру Арлову.
 ***
2 СНЕЖНЯ бягучага года адвакатамі юрыдычнай кансультацыі раёна з нагоды Дня юрыста будзе ажыццяўляцца бясплатны прыём маламаёмасных грамадзян, якім будуць дадзены кансультацыі і парады.
 ***
У ПЯТНІЦУ, 2 снежня, у фае Дома культуры г. Мядзел распачне работу выстава-продаж вырабаў, якія падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў ДУ “Мядзельскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”.


25 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        0-178 1-12 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси