На ІІІ пленуме раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу абраны новы старшыня

У рабоце пленума, які адбыўся ў аўторак, прынялі ўдзел старшыня абласнога камітэта галіновага прафсаюза Андрэй Някрэвіч, першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Валасевіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Таццяна Хацяновіч, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Святлана Чарняўская і старшыні пярвічных прафсаюзных камітэтаў сельгасарганізацый раёна. З грунтоўным дакладам пра стан калектыўнай дагаварной працы ў прафсаюзных арганізацыях перад прысутнымі выступіў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Юркевіч. У дэбатах прынялі ўдзел старшыні пярвічных арганізацый Люцына Дубко  з ААТ “Свір-Агра”, Аксана Зянько з “Пруднікі-Агра”, а таксама намеснік старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Канстанцін Галубовіч.
Пленум разгледзеў і задаволіў заяву старшыні раённага камітэта галіновага прафсаюза Мікалая Юркевіча аб выхадзе на пенсію. Мікалай Аркадзьевіч працаваў на гэтай пасадзе са снежня 1997 года. У яго адрас прагучала шмат добрых слоў ад удзельнікаў мерапрыемства. Сам жа Мікалай Аркадзьевіч, падагульняючы сваю працоўную дзейнасць, падзякаваў тым, з кім давялося супрацоўнічаць:
— Людзі выбіралі актыўных старшынь прафсаюзных камітэтаў, бо неініцыятыўным тут складана працаваць, яны б не змаглі знайсці агульную мову з людзьмі. Таму кіраўнікі пярвічак — заўсёды наперадзе, у курсе падзей і праблем. Мне вельмі было прыемна працаваць з такімі кадрамі. Узгадваецца, як мы ўсе разам рыхтавалі дзіцячы аздараўленчы лагер у Мікольцах. Я і зараз вельмі ўдзячны прафсаюзнаму актыву за тое, як усе не адзін раз дружна збіраліся і працавалі, каб падрыхтаваць лагер да чарговага сезона.
Мікалай Аркадзьевіч падзякаваў кіраўнікам сельгасарганізацый раёна, з якімі даводзілася супрацоўнічаць і вырашаць пытанні, а таксама раённым уладам, якія заўсёды з разуменнем адносіліся да прафсаюзных спраў. Адзначыў, што прыемна было адчуваць іх падтрымку і ўвагу да агульнай справы дзеля дабрабыту сельскіх працаўнікоў і Мядзельшчыны ўвогуле.
На пасаду старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выбрана Таццяна Сівіцкая, ураджэнка раёна, якая 28 гадоў адпрацавала ў сельгасвытворчасці. У 1988 годзе Таццяна Эдуардаўна маладым спецыялістам прыйшла на пасаду эканаміста ў калгас імя Суворава, потым стала галоўным эканамістам. Праз пэўны час узначаліла гэту гаспадарку, якая ўжо стала сельгасфіліялам “Дзягілі”, і знаходзілася на гэтай пасадзе апошнія пятнаццаць гадоў.
Іна ЯРЧАК.


24 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Сельская гаспадарка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Фотападарожжа

Рэчка Нарачанка        223_ 06-012

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси