Жыллёвая праграма выконваецца

У аўторак, напярэдадні адзінага дня інфармавання насельніцтва, у райвыканкаме адбылася нарада ідэалагічнага актыву Мядзельшчыны. Адкрыла яе намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна пазнаёміла прысутных з планам работы семінара, засяродзіла ўвагу на актуальнасці пытанняў, вынесеных на абмеркаванне.
Адразу перад ідэолагамі азёрнага краю выступіў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Генадзій Жолудзеў. Тэма яго даклада: “Забеспячэнне насельніцтва якасным і даступным жыллём — важны накірунак сацыяльнай палітыкі беларускай дзяржавы”.
Генадзій Леанідавіч, у прыватнасці, спыніўся на асноўных накірунках развіцця жыллёвай палітыкі ў нашай рэспубліцы. Прывёў лічбы, якія характарызуюць тэмпы будаўніцтва індывідуальных і шматкватэрных дамоў у краіне і ў раёне. Расказаў пра планы на перспектыву і на бліжэйшы час, пра існуючыя ў галіне праблемы і шляхі іх вырашэння, пра фарміраванне цэн на жыллё. Не абышоў увагай якасць выканання работ, адказаў на ўзнікшыя ў прысутных пытанні.
Пра парадак прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2016 года № 322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый” праінфармаваў ідэолагаў начальнік аддзела па юрыдычнай і кадравай рабоце УП “Мядзельская ЖКГ” Яўген Палонік. Яўген Дзмітрыевіч спыніўся на працэдуры налічэння субсідый на жыллё, назваў дакументы, якія абавязаны сабраць грамадзяне. Пры гэтым падкрэсліў, што прадастаўляюцца субсідыі толькі ў адпаведнасці з зацверджанымі нарматывамі.
Аб прафілактыцы дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі раёна, выкананні правілаў дарожнага руху расказаў удзельнікам нарады старшы інспектар дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ РАУС Андрэй Бародзіч. Андрэй Генадзьевіч ахарактарызаваў сітуацыю, якая склалася на дарогах краіны, вобласці і раёна з пачатку бягучага года. Нагадаў пра здарэнні, учыненыя вадзіцелямі транспартных сродкаў, у тым ліку ў нецвярозым стане. Спыніўся на парушэннях правілаў дарожнага руху пешаходамі і матацыклістамі. Акрэсліў мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі па прафілактыцы  дарожна-транспартных здарэнняў. Паведаміў пра актыўнае супрацоўніцтва ў гэтым плане з рэдакцыяй раённай газеты “Нарачанская зара” і праграмай радыёвяшчання “Нарачанская хваля”.
“Пяць крокаў выратавання. Прафілактыка надзвычайных сітуацый у жыццядзейнасці насельніцтва” — тэма выступлення інспектара групы прапаганды і навучання раённага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ірыны Карапецян. Ірына Анатольеўна, дарэчы, вельмі падрабязна расказала пра прычыны пажараў у жылым сектары, у тым ліку пры выкарыстанні печак, з-за неасцярожнасці пры курэнні і г. д. Нагадала яна, што агонь памылак не даруе, а таму неабходна выконваць усе патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі. Прамоўца падкрэсліла важнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, якія дапамаглі многім людзям пазбегнуць бяды, якая магла іх напаткаць. Акрамя таго, супрацоўнік райаддзела МНС прадэманстравала прысутным парашковы вогнетушыцель і расказала правілы карыстання ім. Напрыканцы семінара былі разгледжаны некаторыя іншыя бягучыя пытанні.
Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.


21 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Рубрыкі

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Пошук у архіве сайта

Навіны краіны

Апытанне

Што больш за ўсё вам падабаецца адрамантаваннага і новага ў горадзе?

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

Царква ў Слабадзе 1-12 возера Мястра 06-012

Пабрацімы Мядзела