Смак тварагу

ТВАРОЖНЫ цэх Нарацкага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” яшчэ не трапіў пад маштабную мадэрнізацыю ў адрозненне ад сырнага цэху ці лініі стэрылізаванага малака. Але гэта не перашкаджае яму выпускаць якасны прадукт, які адпавядае ўсім сучасным патрабаванням у асноўным замежных спажыўцоў (большасць прадукцыі філіяла паступае на расійскі рынак). Як расказаў інжынер-тэхнолаг прадпрыемства Сяргей Місуна, філіял займаецца вытворчасцю малака стэрылізаванага, сыроў “Адыгейскі” і “Ракфорці” з блакітнай цвіллю і 2-працэнтнага тварагу, якога вышэйназваны цэх выпускае ў месяц 120 тон, што адпавядае яго магутнасці. Работу структурнага падраздзялення забяспечвае дружны калектыў, які працуе ў дзве змены. Непасрэдна майстар варыць тварог, размяркоўвае работу падчас вытворчага працэсу. Старшы майстар раніцай раздае нарады, атрымлівае ўсе неабходныя матэрыялы, кантралюе вытворчасць. Астатняе — ахалоджванне, расфасоўка — справа работнікаў, якія называюцца вытворцамі тварагу. Адна з іх — Ніна Крупнік — прыйшла сюды тры гады таму.
— Пасля пераезду трэба было ўладкоўвацца на працу. Мне падказалі, што тут ёсць вакансія. Паказалі ўсё, растлумачылі, вось і працую, — расказвае Ніна Фёдараўна. — Работа падабаецца, праўда, фізічна крыху стамляюся, затое графік зручны — два дні праз два. Ці зайздрошчу калегам з мадэрнізаваных цэхаў? Ды не. Прывыкла тут, усё ўжо ведаю, нікуды і не хочацца пераходзіць.
Іна ЯРЧАК.
На здымках: 1. Прадстаўнікі мужчынскай паловы тварожнага цэху Валерый Яцына і Валерый Буйко; 2. Вытворцы тварагу Ніна Крупнік, Іна Варанец, Ала Яскевіч, Дзіяна Знавец, Ірына Шахрай.
Фота Аляксандра Высоцкага.


21 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Кадры, Эканоміка

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

06-043 Царква ў Крывічах Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай img_4257

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси