Дзякуй за маладосць! | "Нарачанская зара" (пасведчанне аб рэгістрацыі №765 ад 4.11.2009)

Дзякуй за маладосць!

“Зубраня”, вядома ж, краіна дзяцінства, але і пра пажылых людзей там не забываюць. Я маю на ўвазе нас, былых працаўнікоў цэнтра, якія даўно выйшлі і з пануючага ў “Зубраняці” ўзросту, і з яго працоўнага рытму. Тых, хто ўнёс свой важкі ўклад у развіццё Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра і такім чынам напісаў не адну старонку яго гісторыі…
Мы традыцыйна сустракаемся падчас “Задушэўных размоў”, свята “З днём нараджэння “Зубраня!”, у Дзень пажылых людзей і Дзень маці. Часта выязджаем на экскурсіі. Вось і нядаўна наведалі “Аптэкарскі сад”, “Наносы-Наваселле”. У прыватнасці, з суседніх Наносаў прывезлі не толькі зарад станоўчых эмоцый, але і незвычайныя сувеніры — пахучыя буханкі хлеба, на якія і сёння нельга забыцца. А ў канцы экскурсіі сабраліся на вячоркі: узгадалі мінулае, падзяліліся дачна-клапатлівым сучасным. Пагаварылі, пажартавалі — і, здаецца, памаладзелі душой. Дык вось ён эліксір маладосці — не ў ласьёнах і цуда-крэмах, а ў клопаце і добрым слове!
Мы, былыя супрацоўнікі любімага “Зубраняці”, шчыра ўдзячны за памяць і каштоўныя хвіліны сустрэч дырэктару цэнтра Надзеі Генадзьеўне Ануфрыевай і старшыні нашага савета ветэранаў Эльвіры Станіславаўне Жук. Дзякуем за паважлівыя адносіны да “герояў былых часоў” і жадаем гэтым чулым, спагадлівым жанчынам усяго толькі самага найлепшага.
Па даручэнні ветэранаў НДЦ “Зубраня” Т. ТАРМОЛА.


10 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Навіны

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

С надыходам цеплыні я...

View Results

Loading ... Loading ...

Фотападарожжа

wjx6x-f4hhi від на Мядзел _dsc1133-3

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси