Пазакласная работа

Вучні і настаўнікі Свірскага ВПК выйшлі на ўборку прышкольнай тэрыторыі і такім чынам паставілі прыгожую кропку ў першай чвэрці навучальнага года
ПАГАДЗІЦЕСЯ, што апошнім часам многія людзі сталі больш клапаціцца пра чысціню, прыгажосць мясцін, дзе жывуць і працуюць. Прыемна, што кагорта нераўнадушных расце. Заўважана, як дамы гараджан і вяскоўцаў пераўтвараюцца, робяцца дагледжанымі і прывабнымі. Амаль ля кожнага — кветнікі, газоны, зялёныя насаджэнні. Пастаянна рамантуюцца агароджы, гаспадары старанна абкошваюць прылеглую да сваёй сядзібы тэрыторыю. Клапоцяцца пра добраўпарадкаванне тэрыторый ля адміністрацыйных будынкаў калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Не застаюцца ў баку ад гэтай важнай справы і школьнікі. Турбот дзецям хапае. Яны сочаць за чысцінёй і парадкам не толькі на брацкіх магілах і ля помнікаў нашым землякам, якія загінулі ў гады ваеннага ліхалецця, але і на прышкольных дварах, на ўчастках, дзе вырошчваюць розную гародніну.
У апошні навучальны дзень перад асеннімі канікуламі давялося пабачыць, як дружна працуюць вучні і настаўнікі Свірскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа. Гэта навучальная ўстанова мае не малую тэрыторыю, на якой расце шмат дрэў. А восенню, як вядома, зямля пакрываецца апалым лісцем. Вось і завіхаліся дарослыя і дзеці на ўборцы: хто з граблямі, хто з венікам. Падыходзім да групы школьнікаў, якія разам з настаўніцай зграбалі лісце. Знаёмімся. Гэта вучні 6 класа на чале з класным кіраўніком Тэрэсай Людвігаўнай Бажэлка.
— Хто з вучняў імкнецца працаваць найлепш? — цікаўлюся ў педагога.
— Усе стараюцца. Надвор’е не вельмі спрыяе. Імжыць дождж. Але дзеці пасля ўрокаў схадзілі дадому, пераапрануліся, узялі граблі і венікі — і за працу. Выдзеліць каго-небудзь асобна вельмі складана. Толькі магу назваць Вадзіма Талуця, які ў класе ўзначальвае працоўны сектар. Ён арганізоўвае работу, сам стараецца, паказвае прыклад іншым, — чую ў адказ.
З далейшай размовы даведаўся, што ўся школьная тэрыторыя замацавана за класамі. І кожны імкнецца падтрымліваць чысціню і парадак на сваім участку.
— Акрамя гэтага, вучні старэйшых класаў падтрымліваюць чысціню і парадак на свірскай гары, дзе знаходзіцца брацкая магіла. У ёй пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1944 года пры вызваленні пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вось і сёння школьнікі там працуюць, — дадае Тэрэса Людвігаўна.
Вельмі добра, што педагогі Свірскай школы заахвочваюць дзяцей унесці свой пасільны ўклад у агульную справу добраўпарадкавання. Чысціня і прыгажосць, якія прапішуцца ў кожным нашым куточку, знойдуць месца і ў душах хлопчыкаў і дзяўчынак.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.
На здымках: за работай вучні Свірскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа; працоўны сектар 6 класа ўзначальвае Вадзім Талуць.
Фота Аляксандра Высоцкага.


04 лiстапада 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Адукацыя, Добраўпарадкаванне

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

Навошта вам часцей за ўсё патрэбны інтэрнэт?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Фотападарожжа

возера Мястра dsc_5774-3 06-012 на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси