Навіны Мядзельшчыны

ПЕРШАГА лістапада ў Мядзельскім музеі Народнай славы пачне працаваць фотавыстава “І ўзышла над Беларуссю зоркай…”, прысвечаная юбілею народнай артысткі краіны, ганаровай грамадзянкі раёна Марыі Захарэвіч.
***
ПА надоі малака ад каровы лідзіруюць па раёне жывёлаводы Нацпарка “Нарачанскі”. Пазаўчора ад адной рагулі яны атрымалі 18,45 кг малака. На другім месцы па гэтым паказчыку — “Сваткі” (14,77 кг), на трэцім — “Мядзельскае аграпрамэнерга” (13,75 кг).
***
НАМЕСНІКІ дырэктараў школ раёна сабраліся на нараду ў Занарацкай СШ. Паглядзелі прэзентацыю адукацыйнай сістэмы гэтай школы, наведалі фрагменты факультатыўных заняткаў у 2-ім, 3-ім, 4-ым і 6-ым класах, абмеркавалі актуальныя пытанні.
***
24-ГА КАСТРЫЧНІКА каля жылога дома ў Мікольцах быў знойдзены артылерыйскі снарад часоў Першай сусветнай вайны. Група размініравання ўнутраных войскаў вывезла яго і ўзарвала. А паведаміў пра небяспечную знаходку мясцовы жыхар.
***
У НЯДЗЕЛЮ ў к. п. Нарач адбыўся традыцыйны шахматны турнір. Перамог Мікалай Дудкоў з аграгарадка Слабада. Другое і трэцяе месца занялі Уладзіслаў Бондараў і Сяргей Баброўка — жыхары курортнага пасёлка.
Пакінуць каментарый