У пятніцу неабмежаваных магчымасцей

У МІНУЛУЮ ПЯТНІЦУ НА БАЗЕ ЦЭНТРА КАРЭКЦЫЙНА-РАЗВІВАЮЧАГА НАВУЧАННЯ І РЭАБІЛІТАЦЫІ РАЁНА ПРАЙШЛА ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ “СТАНЕМ БЛІЖЭЙ!”, АРГАНІЗАВАНАЯ БЕЛАРУСКІМ ТАВАРЫСТВАМ ЧЫРВОНАГА КРЫЖА. НА СУСТРЭЧУ ДА ДЗЯЦЕЙ З АСАБЛІВАСЦЯМІ Ў РАЗВІЦЦІ І НЕДАРЭЧНАСЦЯМІ Ў ЛЁСЕ ЗАВІТАЛІ СТАЛІЧНЫЯ ВАЛАНЦЁРЫ І АРТЫСТЫ.
А пятнаццатай гадзіне актавая зала Цэнтра напоўнілася дзіцячымі галасамі: гледачоў сабралася столькі, што нават… мячыку не было дзе зваліцца. І гэта на жаль. Улічваючы катэгорыю дзятвы, якой адрасавалася мерапрыемства (на канцэрт прыйшлі хлопчыкі і дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі і з малазабяспечаных сямей), найлепш было б, каб зала аказалася пустая. І ўсё ж…
Сказаць, што юныя мядзяльчане засталіся задаволенымі — не сказаць нічога. Такога драйву асабіста я не бачыла даўно (нават сярод моладзі, магчымасці якой неабмежаваны ні грашамі, ні абставінамі). Ды і галоўныя героі той пятніцы шчыра смакавалі кожную хвіліну канцэрта-забавы і дакладна ўсведамлялі, што трымаюць за рукі такія “шанцы”, якія астатнім дзецям марыцца пабачыць хоць здалёк. Ну, напрыклад: хто б не хацеў хаця б на хвіліну апынуцца побач з прыгажуняй Арынай Войт? Ці патанчыць з “юнакамі-зажыгалкамі” Сяргеем Савіцкім і Паўлам Пашко? “Асаблівым” мядзяльчанам гэта ўдалося. Ды не толькі патанчыць самім, але і прымусіць сталічных зорак паскакаць пад іх дудку. У сэнсе, выканаць якія-ніякія капрызы, пагаварыць. Словам, і мінчане, і мядзяльчане знайшлі не толькі агульную музыку, але і мову. Ды пасябравалі так, што… развітвацца давялося са слязамі. Дзіцячымі слязамі.
Госці паехалі — але абяцалі вярнуцца: прыйсці ў снах, песнях, аднавіцца ў памяці. А яшчэ нагадаць пра сябе падарункамі, якія з пяшчотай і любоўю ўручылі сваім новым сябрам-мядзяльчанам.
P. S. Усе падарункі (а гэта цацкі, прадметы асабістай гігіены, адзенне) для пакрыўджаных лёсам дзяцей сабралі ў Мінску валанцёры. Зрабілі гэта таму, бо не маюць абмежаванняў ні ў сваёй дабрыні, ні міласэрнасці. А што перашкаджае нам зрабіць крок насустрач абдзеленым дзецям, каб стаць да іх бліжэй і ўрэшце зразумець, што такое сапраўднае шчасце?
Юлія КАЗЛОВА.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Грамадства

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Касцёл у Мядзеле  img_4257 Касцёл у Шэметава   на Блакітных азёрах

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси