Да зімы гатовы

СЁЛЕТА ў сувязі з нізкай сярэднясутачнай тэмпературай паветра ацяпляльны перыяд распачаўся раней звычайнага. Прыемна адзначыць, што ўсе суб’екты гаспадарчай дзейнасці на Мядзельшчыне ўклаліся ў вызначаныя тэрміны і своечасова закончылі падрыхтоўку да работы ў асенне-зімовы перыяд. З лепшага боку хачу адзначыць санаторыі «Сосны», «Прыазёрны», Свірскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Мядзельскую ЦРБ. Вялікі аб’ём работы быў выкананы РВУП «Мядзельская ЖКГ». Сёлета камунальнікі дадаткова прынялі на свой баланс дзве цеплакрыніцы: кацельню Крывіцкай участковай бальніцы і кацельню, якая ацяпляе жылы дом у вёсцы Парубкі. Дарэчы, у Парубках у даволі кароткі тэрмін была праведзена рэканструкцыя кацельні. Гэта дазволіла значна палепшыць надзейнасць і якасць цеплазабеспячэння.
Хачу звярнуць увагу кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання на некаторыя патрабаванні ТКП 388-2012 «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечваючымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі». Пры ўстойлівых сярэднясутачных тэмпературах паветра ніжэй -15ОС неабходна арганізаваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў эксплуатацыйных службаў і паклапаціцца пра іх сувязь з дзяжурным персаналам энергазабяспечваючых арганізацый. Варта таксама аператыўна рэгуляваць і падачу цеплавой энергіі, уключаючы ручны рэжым, з мэтай выключэння «перагрэваў» у перыяд рэзкіх павышэнняў тэмпературы паветра. Выкананне гэтых патрабаванняў дапаможа палепшыць надзейнасць і якасць цеплазабеспячэння, а таксама рацыянальна выкарыстоўваць паліўна-энергетычныя рэсурсы.
І. КУХАЛЬСКІ.
Інспектар Энерганагляду.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Актуальна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

84 06-043 0-178 _06-040

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси