«Нелегал-2016»

У ПАЧАТКУ кастрычніка бягучага года на тэрыторыі раёна праводзіліся спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Нелегал». Яны паказалі, што замежныя грамадзяне па-ранейшаму парушаюць міграцыйнае заканадаўства нашай дзяржавы.
Супрацоўнікі РАУС выявілі факты незаконнага знаходжання двух грамадзян Расіі ў нашай рэспубліцы. У адносінах да парушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы з далейшай дэпартацыяй расіян за межы краіны.
Выяўлены парушэнні і з боку часова і пастаянна пражываючых іншаземцаў. Так, грамадзянін Расіі, у якога закончыўся тэрмін знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь, не пакінуў своечасова краіну і працягваў тут жыць. Грамадзянін Украіны, які меў дазвол на часовае знаходжанне ў Рэспубліцы Беларусь на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, доўгі час пражываў у нашым раёне, не зарэгістраваўшыся на новым месцы знаходжання. У першым выпадку, грамадзянін Расіі атрымаў штраф у памеры пяці базавых велічынь, у другім — грамадзянін Украіны папярэджаны.
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і тры нашы суайчыннікі. Двое за тое, што прадаставілі сваё жыллё для пражывання іншаземцаў, якія знаходзіліся ў рэспубліцы з парушэннем правілаў прабывання, і адзін, кіраўнік прадпрыемства, за тое, што ўзяў на працу іншаземца, які незаконна знаходзіўся ў рэспубліцы. Адзін грамадзянін папярэджаны, два атрымалі штраф у памеры адной базавай велічыні.
Яшчэ адна грамадзянка Расіі не паклапацілася своечасова пра тое, каб прадоўжыць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. За гэта парушэнне яна атрымала штраф у памеры базавай велічыні.
На заканчэнне хачу нагадаць як суайчыннікам аб своечасовай рэгістрацыі сваіх замежных гасцей, так і замежным грамадзянам не забываць у вызначаны час прадаўжаць дакументы на часовае ці пастаяннае знаходжанне ў нашай краіне. Па ўсіх узнікаючых пытаннях па міграцыйным заканадаўстве трэба звяртацца ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС.
С. АСАЕВІЧ.
Інспектар аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Афіцыйна

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

возера Глубелька 06-043 на Блакітных азёрах        0-170

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси