30 кастрычніка — Дзень аўтамабіліста і дарожніка

ПАВАЖАНЫЯ работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём аўтамабіліста і дарожніка.
Ваша працоўная дзейнасць застаецца адной з самых запатрабаваных грамадствам. На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх і грузавых перавозак. Таму ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці раёна. Сёння перад работнікамі аўтамабільнага транспарта і дарожнай гаспадаркі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканальванні і паляпшэнні сферы паслуг. Упэўнены, што вы прыкладзяце ўсе сілы для вырашэння гэтых задач, праявіце адказнасць і ўнесяце дастойны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мядзельшчыны.
Жадаем усім аўтамабілістам і дарожнікам моцнага здароўя, паспяховай і безаварыйнай работы, новых працоўных дасягненняў, невычэрпнай энергіі, шчасця, дабрабыту родным і блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


28 кастрычнiка 2016.   Каментарыі: Каментароў няма.    Размешчана ў Прафесійныя святы

Пакінуць каментарый

Надвор'е ў Мядзеле

pogoda.by

Навіны краіны

Курсы валют

Пошук у архіве сайта

Апытанне

А вы займаецеся спортам?

View Results

Loading ... Loading ...

Каляндар-архіў

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Фотападарожжа

Касцёл у Засвіры   Царква ў Слабадзе 06-012 Сядзіба Максіма Танка

Пабрацімы Мядзела

Cвяты

Праздники Беларуси